29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Global Slavery Index: У Беларусі налічваецца 103 тысячы рабоў

10
Global Slavery Index: У Беларусі налічваецца 103 тысячы рабоў

Фонд Walk Free Foundation апублікаваў свежы выпуск «Глабальнага індэкса рабства».

У антырэйтынгу Беларусь займае 20-е месца сярод 167 краін. Паводле звестак праваабаронцаў 103 тысячы чалавек, або 1% насельніцтва краіны, знаходзяцца ў паднявольным становішчы, піша tut.by.

Да сучаснага рабства праваабаронцы залічваюць прымусовую працу, гандаль людзьмі, а таксама практыкі, якія звязаны з рабствам або падобныя да яго (напрыклад, шлюб без згоды). Пад гэты тэрмін падпадаюць сітуацыі эксплуатацыі, у якіх чалавек не можа адмовіцца або сысці праз пагрозы, гвалт, прымус, падман або злоўжыванні ўладай.

ВЫЯВА: GLOBALSLAVERYINDEX.ORG

У параўнанні з папярэднімі гадамі колькасць людзей, якія знаходзяцца ў «сучасным рабстве» ў нашай краіне павялічылася больш чым удвая. У 2016 годзе праваабаронцы заяўлялі пра 44,6 тысячы рабоў у Беларусі, у 2013-2014 гадах – пра 11-12 тысяч.

Усяго ў свеце, паводле звестак арганізацыі, у рабстве знаходзяцца 40,3 мільёна чалавек. 71% з іх - жанчыны, 29% - мужчыны. 15,4 мільёна чалавек апынуліся закрануты прымусовымі шлюбамі, 24,9 мільёна - працуюць не са сваёй волі.

Больш актыўна за ўсё з гэтай з'явай змагаюцца ўлады Нідэрландаў, ЗША, Вялікабрытаніі, Швэцыі і Бэльгіі. Менш за ўсё - у КНДР, Лібіі, Эрытрэі, ЦАР і Іране.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках