21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пра ЖКГ: Нагадвае байку Крылова пра ваўка і ягня

8
Беларусы пра ЖКГ: Нагадвае байку Крылова пра ваўка і ягня

Людзі атрымалі «жыроўкі» за чэрвень - і ахнулі.

За чэрвень жыхарам інтэрнатаў у Берасці налічылі не толькі плату за жыллёва-камунальныя паслугі, але і за карыстанне жылым памяшканнем. «Берасцейская Газета» даведалася, на колькі вырасла аплата ў жыхароў трох розных берасцейскіх інтэрнатаў, якія знаходзяцца на балансе КУП «ЖРЭУ г. Берасця».

З 17 рублёў да 30

Берасцейка Ганна жыве ў малюсенькім пакоі інтэрната 6,35 "квадрата", агульная плошча, якую яна аплачвае, складае 10,68 кв. метра. Калі да ўвядзення платы за карыстанне жылым памяшканнем яна плаціла за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі крыху больш за 17 рублёў, то за чэрвень сума да аплаты ў яе жыроўцы павялічылася без малога да 30 рублёў. І гэта пры тым, што сума за ЖКП у яе ў сувязі з памяншэннем спажывання атрымалася на 2 з нечым рублі меншая, чым у папярэднім месяцы.

Інтэрнат, у якім жыве Ганна, аднеслі да першай катэгорыі, у выніку за карыстанне няпоўнымі 11 метрамі блока ёй давялося заплаціць 14,39 рубля.

«У мяне ніяк не палепшыліся ўмовы пражывання, заробак таксама не павялічыўся, – патлумачыла дзяўчына. – Таму мяркую, што плаціць больш даводзіцца незразумела за што».

З 47 рублёў да 85

У Вікторыі пакой – 18 кв. метраў, агульная плошча жылля – 30. За травень яна заплаціла 47 рублёў, а за чэрвень пакой у інтэрнаце першай катэгорыі абышоўся ёй на 85.

«Пры маім фактычна мінімальным заробку гэтая сума проста непад'ёмная, – наракае Віка. – Інтэрнат у 1994 годзе атрымала ад завода, іншага жылля няма. Куды высяляцца? На вуліцу? Сваякі за трохпакаёвую кватэру плацяць менш, чым я за пакой у інтэрнаце».

Жанчына апавяла, што ў тэлевізары выступаў нейкі супрацоўнік ЖРЭУ, які пра жыхароў інтэрнатаў сказаў: «Вы арандуеце жылую плошчу ў інтэрнаце». Але дамова арэнды заключаецца толькі з юрыдычнай асобай, з фізічнай асобай можа быць толькі дамова найму.

«У мяне ёсць дамова найму жылога памяшкання, якую я прачытала ўздоўж і ўпоперак, але нідзе не знайшла пункт, што з мяне могуць утрымліваць дадатковыя сумы, – здзіўляецца Вікторыя. – У адпаведнасці з ёй я абавязаная аплачваць толькі камунальныя паслугі. Камунальнік на ТБ казаў ёй пра тое, што плата за карыстанне ўведзеная, каб сабраць грошы на рамонт інтэрнатаў. Атрымліваецца, як у байцы Крылова пра Воўка і Ягня, якое вінаваты толькі ў тым, што Ваўку хочацца есці. Тады ў мяне сустрэчнае пытанне: на якія патрэбы трацяцца сумы, што з жыхароў інтэрнатаў бяруць за тэхнічнае абслугоўванне і на капітальны рамонт?»

Яна дадала, што грошы паводле гэтых пунктаў жыхары плацілі і плацяць, але пры гэтым у месцах агульнага карыстання не робіцца абсалютна нічога. Усё, што псуецца, жыхарам інтэрната мяняць даводзіцца за свае.

Федэрацыя прафзвязаў Беларусі выступае за зніжэнне кошту пражывання ў інтэрнатах з улікам прыбыткаў грамадзянаў, якія жывуць у іх. У першую чаргу – для сацыяльна слабых катэгорыяў. Бо кошт пражывання ў інтэрнатах прадпрыемстваў і арганізацый з увядзеннем платы за карыстанне жылым памяшканнем балюча ўдарыў у кішэні маламаёмасных. Прафзвязы звярнуліся ва ўрад з прапановай перагледзець пастановы, ад якіх залежыць плата за карыстанне жылымі памяшканнямі.

З 35 рублёў да 92

Свае 42 кв. метры жылой плошчы Іна атрымала шмат гадоў таму, працуючы на прадпрыемстве, якому тады гэта інтэрнат належыў. Аплачвае яна не толькі іх, але і яшчэ 11 метраў дадатковых, якія знаходзяцца за парогам яе жылля. Такім чынам, агульная плошча складае 53 "квадраты". Асноўныя ЖКП і дадатковая (агульная антэна на даху) абыходзіліся летам менш чым на 35 рублёў. З чэрвеня да гэтай сумы дадалася плата за карыстанне жылым памяшканнем, у выніку плата за інтэрнат перавысіла 90 рублёў і склала блізу траціны заробку Іны.

«Больш за 20 гадоў жыву ў інтэрнаце, які яго жыхары называюць «Кашары», таму што яму немавед колькі гадоў, – не хавала эмоцый Іна. – Вядома, за гэты час у самім жыллі за ўласныя грошы я зрабіла добры рамонт. Бо жыццё ж праходзіць, а хочацца жыць у нармальных умовах. А ў нашым інтэрнаце на агульных кухнях дапатопныя электрапліты, зламаныя вентылі ў ракавінах не мяняюцца гадамі, душавыя з іржавымі «шлангамі», аблупленыя сцены на лесвічных пляцоўках. Між іншым, мы ўсе гэтыя «выгоды» з 2002 года, калі ўвялі тэхабслугоўванне, аплачваем дадаткова. Калі за гэты час што і змянялася ў месцах агульнага карыстання, то толькі ў дробязях».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках