20 траўня 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Будзем праводзіць вялікую мабілізацыю

3
Павел Севярынец: Будзем праводзіць вялікую мабілізацыю
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Тэма Курапатаў не павiнна сыходзіць з парадку дня ў Беларусі.

Абаронцы Курапатаў плануюць правесці мітынгі пратэсту ля рэстарацыі «Поедем, поедим» у першай палове верасня. Пра гэта «Белсату» распавёў сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Адпаведную пастанову прынялі абаронцы Курапатаў 23 ліпеня на нарадзе. Пры чым актывісты не выключаюць, што будзе праведзеная не адна акцыя, а некалькі мітынгаў.

«У цэнтры ўвагі абаронцаў Курапатаў, безумоўна, стаіць праблема рэстарацыі «Поедем, поедим». І першы мітынг дакладна будзе там, дзе стаіць гэтая рэстарацыя. Думаю, што мы будзем падаваць заяўку на правядзенне мітынгу, будзем сур'ёзна рыхтавацца, і, калі людзі выйдуць з летніх адпачынкаў, такі мітынг зладзім (вядома, калі за гэты час рэстарацыю не зачыняць).

Трэба збіраць больш людзей, трэба больш увагі прыцягваць да гэтай праблемы, таму ўвосень мы пачнём вялікую мабілізацыю», - адзначыў палітык.

Дакладныя даты акцый абаронцы Курапатаў пакуль не прызначылі, але Севярынец мяркуе, што першы мітынг адбудзецца ў першай палове верасня.

Пры гэтым штодзённыя вахты актывістаў у Курапатах спыняцца не будуць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках