21 траўня 2024, aўторак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Севераўральска плануюць пратэсты праз адсутнасць вады

5
Жыхары Севераўральска плануюць пратэсты праз адсутнасць вады

Жыхары Севераўральска ў Свярдлоўскай вобласці ўжо тыдзень жывуць без пітной вады.

Гарадскія ўлады адкрылі пункты выдачы вады ў бутэльках, арганізавалі вакцынацыю жыхароў супраць гепатыту А і ротавіруснай інфекцыі. Але калі водазабеспячэнне адновяць - невядома. Гараджане рыхтуюць акцыю пратэсту, паведамляе «Настоящее время».

16 ліпеня ў месце абрынулася рэчышча ракі Кальі, і людзям рэкамендавалі не выкарыстоўваць водаправодную ваду для піцця і прыгатавання ежы. У чэргах па ваду стаялі гадзінамі, колькасць вады для выдачы абмяжоўвалі, напрыклад, ладзіліся яе выдаваць паводле пашпартоў.

Праз тыдзень сітуацыя не палепшылася. Жыхары места ахвочыя выйсці на акцыю пратэсту. Арганізатары мітынгу - грамадскі рух "Горад - наш агульны дом" - падалі заяўку ў гарадскую адміністрацыю.

Акцыя запланаваная на 4 жніўня на пляцоўцы каля басейна "Нэптун". Заяўленая колькасць удзельнікаў - 200 чалавек.

Цяпер у Севераўральску не працуюць дзіцячыя сады, ваду ў места прывозяць цыстэрнамі. Жыхароў бязвыплатна прышчапляюць супраць гепатыту А і ротавіруснай інфекцыі.

Кіраўнік адміністрацыі горада Васілій Мацюшэнка выйшаў з адпачынку і запісаў відэазварот да жыхароў, дзе выказаў падзяку ўсім, хто бярэ ўдзел у ліквідацыі аварыі.

"Дзякуючы працы "Русала", высакаякасным спецыялістам, творчаму развязанню інжынераў гэтая аварыя была зліквідаваная", - паведаміў ён. Мацюшэнка дадаў, што гіпэрхлараванне сістэмы халоднага водазабеспячэння працягнецца ў горадзе да 24 ліпеня.

У інтэрв'ю "Говорит Москва" ён запрасіў журналістаў прыехаць у Севераўральск папіць вады: "Дзе вы жывяце ў Маскве? Я вось жыву ў Шчолкаве. Вада лепшая, чым у Шчолкаве. І лепшая, чым у Балашысе. Хіба праз прадаўцоў вады адбылася - затрымка была на 4 гадзіны".

У свярдлоўскім Расспажыўнаглядзе паведамілі, што назіраецца "стабільная тэндэнцыя паляпшэння якасці пітной вады", але выкарыстаць ваду ў пітных мэтах па-ранейшаму не рэкамендуюць.

Праверку факту надзвычайнага здарэння ў Севераўральску праводзіць следчая ўправа СКР Свярдлоўскай вобласці і пракуратура.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках