20 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пілуюць старыя дрэвы для паркоўкі каля рэстарацыі

5
У Менску пілуюць старыя дрэвы для паркоўкі каля рэстарацыі

Жыхары дома на вуліцы Максіма Танка патрабуюць захаваць старыя дрэвы і газон.

На месцы зялёнай зоны хочуць зрабіць паркоўку, гаворыцца ў заяве на petitions.by, паведамляе citydog.by.

Ад Адміністрацыі Цэнтральнага раёна тутэйшыя жыхары ведаюць, што на першым паверсе на Максіма Танка, 4 з'явіцца ўстанова грамадскага харчавання. У адказе чыноўнікаў гаворыцца пра тое, што замест ссечанай расліннасці будуць кампенсацыйныя пасадкі: замест 14 дрэў і 616-ці квадратных мэтраў газона пасадзяць 34 новыя дрэвы. Праўда, не факт, што ўсе яны з'явяцца менавіта ў гэтым месцы: іх высадзяць на тэрыторыі ўсяго Цэнтральнага раёна.

- Нам не трэба высаджваць дрэвы як кампенсацыю ў іншым раёне, нам патрэбныя нашыя дрэвы. Мы жывем цяпер і хочам жыць побач з прыродай. На галінках дрэў жывуць птушкі! Нам давядзецца жыць з зачыненымі форткамі, бо, паркуючыся, самаходы будуць атручваць газамі паветра проста пад вокнамі, - гаворыцца ў петыцыі ў Менскі гарвыканкам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках