14 жнiўня 2026, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ прапанаваў Алегу Сянцову спыніць галадоўку

ЕСПЧ прапанаваў Алегу Сянцову спыніць галадоўку
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: RFE/RL

Такая пастанова была прынятая ў якасці забеспячальнага захаду паводле пазову «Сянцоў супраць Расеі».

Еўрапейскі суд правоў чалавека заклікаў украінскага рэжысёра Алега Сянцова, асуджанага паводле абвінавачванняў у «тэрарызме», спыніць галадоўку, а Расею - забяспечыць яму неабходнае лячэнне, піша «Медуза».

Такая пастанова была прынятая ў якасці забеспячальнага захаду паводле пазову «Сянцоў супраць Расеі», у якім рэжысёр абвінавачваў улады РФ у парушэнні артыкула 3 (забарона катаванняў) і артыкула 5 (права на свабоду і бяспеку) Канвенцыі абароны правоў чалавека і асноўных свабод.

«Суд <...> патрабуе ад Расеі правесці лячэнне, якое адпавядае ягонаму медыцынскаму стану. Суд таксама прапануе спадару Сянцову спыніць галадоўку і прыняць жыццёва неабходнае лячэнне», - гаворыцца ў заяве ЕСПЧ.

Алег Сянцоў галадае з 14 траўня, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязняў. У пачатку ліпеня Сянцоў пагадзіўся ў мінімальных колькасцях прымаць пажыўную сумесь праз ускладненні з сэрцам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках