15 верасня 2026, aўторак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя нечаканыя ўласцівасці маладой бульбы

3
Названыя нечаканыя ўласцівасці маладой бульбы

Маладую бульбу медыкі называюць карысным дыетычным прадуктам.

На сезонным рынку цешыць вока маладая бульба. Са слоў спецыялістаў, гэта цудоўны прадукт для падтрымання здароўя і фігуры - бульба, якая спее раней, змяшчае шмат бялку і мала крухмалу, а каларыйнасць маладых клубняў на 30% ніжэйшая, чым у спелых, піша medikforum.ru.

Маладую бульбу медыкі называюць карысным дыетычным прадуктам - у яго складзе да 80% вады, мінімум простых цукроў і шмат карысных для стрававання арганічных кіслот і клятчаткі, вітамінаў, мінералаў.

«У маладой бульбе ўтрымліваюцца біяфлаваноіды - магутныя антыаксідантныя рэчывы, якія падаўжаюць маладосць, зніжаюць рызыку анкалагічных захворванняў, ўмацоўваюць судзіны», - канстатуюць экспэрты ў галіне харчавання.

Ужыванне маладой бульбачкі надзвычай карыснае для сэрца: у ёй падвышаная канцэнтрацыя галоўных мінералаў для сэрца, калію і магнію. У адной сярэдняй па памеры бульбіне калію больш, чым у банане. Улічваючы, што калій актывізуе вывядзенне лішняй вадкасці з арганізма, ужыванне маладой бульбы можа дапамагаць пры схільнасці да азызласці, падвышаным ціску.

Магній, які ўваходзіць у склад маладой бульбы, робіць косткі мацнейшымі, нармалізуе ціск, абараняе ад падвышэння цукру ў крыві, падтрымлівае энэргетычны тонус. Таксама маладая бульба ўмацоўвае зубную эмаль, прадухіляе адклады камянёў у жоўцевай бурбалцы і нырках.

Экспэрты сцвярджаюць: калі есці 250-300 грамаў бульбы на дзень, гэта на 70% папоўніць патрэбнасць арганізма ў вітаміне С. Лепш за ўсё пры гэтым варыць бульбу ў мундзірах, тады страты каштоўнага вітаміну праз уздзеянне высокіх тэмператур будуць мінімальнымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках