10 жнiўня 2026, панядзелак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лепелі агучаны чарговы прысуд за дзедаўшчыну

4
У Лепелі агучаны чарговы прысуд за дзедаўшчыну

Жаўнер, якога абвінавачвалі ў дзедаўшчыне, атрымаў год пазбаўлення волі.

Аднак суд наважыў не выконваць пакаранне, калі на працягу года выпрабавальнага тэрміну 22-гадовы вайсковец С. не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, паведамляе «Белсат».

Такую пастанову прынялі 4 ліпеня з улікам прызнання віны абвінавачаным падчас выязнога судовага пасяджэння суда Лепельскага раёна.

С. абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 443 Крымінальнага кодэкса (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці).

Прэс-служба Віцебскага абласнога суда адзначае, што абвінавачаны ў студзені 2018 года ужыў гвалт у дачыненні да салдат больш позняга прызыву - жадаючы паказаць «сваю ўяўную перавагу».

Пацярпелыя прэтэнзій да С. не мелі і прасілі яго строга не караць.

Суд наклаў на абвінавачанага абавязак адпрацаваць 100 гадзін грамадска-карысных работ і выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-працэсуальную кампенсацыю сумаю 1225 рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках