26 красавiка 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Handelsblatt: А дзе, уласна, Пуцін?

4
Handelsblatt: А дзе, уласна, Пуцін?

Кіраўнік Крамля не хоча браць адказнасць за магчымы спартовы правал Расеі.

На чвэрцьфінальным матчы Харватыя - Расея гаспадыня чэмпіянату, хутчэй за ўсё, павінна будзе спраўляцца без падтрымкі свайго галоўнага фаната. Як заявілі ў Крамлі, спасылаючыся на шчыльны графік прэзідэнта, Уладзімір Пуцін, відавочна, у Сочы не прыедзе, паведамляе Handelsblatt, (пераклад - inopressa.ru).

«Пуцін адсутнічае на стадыёне: на цяперашнім ЧС у футболе, за правядзенне якога ў Расеі так выступаў прэзідэнт, гэта не рэдкасць», - піша выданне і нагадвае, што Пуцін з'явіўся на матчы толькі падчас адкрыцця турніру, - тады расейская нацыянальная каманда перамагла Саудаўскую Арабію з лікам 5:0.

«Многія назіральнікі меркавалі, што Пуцін не ўпусціць шанцу пакрасавацца падчас сусветнага турніру. Ён павінен стаць найлепшым ЧС за ўсю гісторыю - такі быў лозунг прэзідэнта. Свет павінен даведацца пра Расею з яе гасціннага, радаснага і жыццярадаснага боку. Аматар інсцэніровак, фанат дзюдо і хакея, Пуцін мог бы скарыстацца магчымасцю прадэманстраваць сябе ва ўсёй красе. Як бы не так», - гаворыцца ў публікацыі.

Аднак, многія бачаць за паводзінамі шэфа Крамля план: «У той час як расейцы ў адзіным парыве з тысячамі заўзятараў з усяго свету цягам некалькіх тыдняў ахопленыя віхурай футбольнага свята, Пуцін, як «раб на галерах», працуе на карысць краіны».

У інтэрнэце меркавалі, што на мачце паміж Расеяй і Гішпаніяй Пуціна не было таму, што ніхто не верыў у перамогу расейскіх футбалістаў. Паводле маскоўскага экспэрта ва ўнутранай палітыцы Андрэя Калеснікава, Пуцін не хоча браць на сябе палітычную адказнасць за магчымы спартовы правал Расеі, «але ён можа прыйсці на фінал, каб выступіць у ролі гаспадара гэтай касмапалітычнай падзеі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках