27 красавiка 2024, Субота, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі плануюць зацвердзіць уласную малочную пароду кароў

13
У Беларусі плануюць зацвердзіць уласную малочную пароду кароў

Узначаліў рабочую групу намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў.

У 2020 годзе ў Беларусі плануецца зацвердзіць уласную малочную пароду кароў. Яна выводзіцца на базе галштынскай і мясцовай чорна-пярэстай жывёлы з моманту пачатку так званай галштынізацыі, паведамляе belmarket.by.

Пра новую пароду сёння распавёў намеснік гендырэктара НПЦ НАН Беларусі ў жывёлагадоўлі Іван Шайко. З ягоных слоў, белгалштын будзе мець паказчыкі прадуктыўнасці на ўзроўні галштынскай пароды.

- У 2020 годзе плануем зацвердзіць уласную пароду белгалштын, якая патэнцыйна можа забяспечыць надой 10-12 т малака на карову ў год, - сказаў Шайко.

Вытворчасць малака з'яўляецца асноўнай падгаліной айчыннага АПК. Малочная прадукцыя з'яўляецца галоўным экспартным таварам айчыннай сельскай гаспадаркі. Унутры краіны спажываецца толькі блізу 40% малака, якое вырабляецца. Блізу 60% пастаўляецца на экспарт. Асноўным рынкам збыту з'яўляецца Расея. Аднак пратэкцыянісцкая палітыка РФ змушае беларусаў шукаць новыя рынкі збыту. Найбольш перспектыўным уважаецца Кітай. У студзені-траўні экспарт малочнай прадукцыі ў гэтую краіну вырас у пяць разоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках