27 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі тураператар абвясціў пра «моцны рост» кліентаў з Беларусі

Літоўскі тураператар абвясціў пра «моцны рост» кліентаў з Беларусі

Лагістычныя перавагі авіяхабаў у Балтыі даўно ацэненыя беларускімі турыстамі.

Але практычна штогод узнікаюць праблемы з расейскімі аператарамі, праз гэта сотні турыстаў з Беларусі апынаюцца без адпачынку і, часам, без грошай, і цяпер вымушаныя звяртацца і да турыстычных кампаній з краін ЕЗ, піша zautra.by.

Адзін з найбуйнейшых турыстычных аператараў краін Балтыі - ковенская кампанія Novaturas - абвясціла аб значным павелічэнні колькасці турыстаў з Беларусі, якія скарысталіся яе паслугамі ў першым паўгоддзі 2018 года.

Згодна справаздачы Novaturas, колькасць кліентаў з Беларусі ў першым паўгоддзі года вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года на 85,6%. Як адзначана ў дакументах, гэта «самы моцны рост», і ён большы, чым у Латвіі (прырост - 43,3%), Літве (43%) і Эстоніі (38,1%). Агулам кліенцкая плынь Novaturas у гэтым перыядзе вырасла на 41,9% і склала 134,5 тысяч чалавек.

Кампанія нарасціла даход (на 43% да 80,2 млн еўра), валавы (на 36% да 14,1 млн еўра) і чысты (на 24% да 4,4 млн еўра) прыбытку. Галоўнымі кірункамі былі Турцыя, Егіпет, Грэцыя, Гішпанія і Балгарыя.

У абсалютных велічынях дзель беларускіх кліентаў Novaturas, якая працуе ў Беларусі праз мясцовых агентаў, пакуль невялікая. У першым паўгоддзі 2018 года паслугамі літоўскага аператара скарысталася блізу 800 чалавек, у першым паўгоддзі 2017-га - блізу 400. Для параўнання: у офісы кампаніі ў гэтым годзе звярнулася 74,2 тысячы літоўцаў, 34,8 тысячы эстонцаў і 24,7 тысычы латвійцаў.

Але гэтая лічба цалкам супастаўная з колькасцю кліентаў, якія маюць у Беларусі асобныя расейскія тураператары. Напрыклад, ад анулявання праграм адной з найбуйнейшых у Расеі турыстычнай кампаніі «Наталі Турс» пацярпела больш за 400 грамадзян Беларусі.

«Наталі Турс» не адзіны расейскі тураператар, які гэтым летам абвясціў аб немагчымасці выканання абавязанняў перад кліентамі. Акрамя яго аб прыпыненні або аб спыненні дзейнасці паведамілі толькі цягам чэрвеня-ліпеня яшчэ каля дзесяці кампаній, уключаючы найстарэйшага расейскага аператара DSBW Tours.

Расейскія эксперты кажуць аб магчымасці паўтарэння 2014 года, які стаў «чорным» для расейскай турыстычнай галіны і прывёў да закрыцця больш за 15 кампаній, уключаючы тыя, якія працавалі ў Беларусі («Лабірынт» ды іншыя). Упершыню сур'ёзна беларускія грамадзяне і агенцтва пацярпелі ў 2010-2011 гадах - у выніку банкруцтва аднаго з найбуйнейшых расейскіх аператараў кампаніі «Капітал тур».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках