27 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурэнка - пра перамогу над «Зенітам»: Хлопцы зладзілі свята

1
Сяргей Гурэнка - пра перамогу над «Зенітам»: Хлопцы зладзілі свята
СЯРГЕЙ ГУРЭНКА
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Настаўнік менскага «Дынама» адзначыў характар сваіх падапечных.

У першай гульні 3-га кваліфікацыйнага раўнду менскае «Дынама» перамагло «Зеніт» - 4:0.

Галоўны трэнер «Дынама» Сяргей Гурэнка пракаментаваў матч, піша kp.by.

- Ведалі, што «Зеніт» сур'ёзна паставіцца да гульні з намі. На нашу папярэднюю гульню прыязджалі прадстаўнікі іх трэнерскага штаба, яны збіралі інфармацыю, іх кансультавалі.

Хлопцы выканалі план на гульню. Майстэрствам з «Зенітам» цягацца складана. Тут на першы план выйшлі арганізацыя, дысцыпліна, характар. Агулам, задаволены. Задача была не прапусціць. Мы яе выканалі.

У пачатку была мэта адцягнуць гульню ад нашай брамы, гуляць хутчэй і прымусіць іх памыляцца. У другім тайме гулялі для выніку.

Хлопцы ў раздзявальні пасля гульні самі сказалі, што гэта толькі першы тайм. Асноўная гульня будзе ў Пецярбургу. Мы зрабілі толькі палову справы. Самае галоўнае, што яны адчулі, што могуць гуляць. Я два тыдні бачыў, як у іх гарэлі вочы, як яны хацелі згуляць з «Зенітам».

Радуе, што хлопцы зладзілі свята. Даўно не было такога [футбольнага] свята. Трэба больш развіваць футбол. Людзі ж ёсць. Я заўсёды казаў: калі на гульнях хакейнага «Дынама» поўная арэна, чаму на футболе такога не можа быць. Калi б не было такога стадыёна як цяпер, можа, і не было б такой перамогі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках