27 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган збіраецца забараніць увоз у Турцыю iPhone

8
Эрдаган збіраецца забараніць увоз у Турцыю iPhone
Рэджэп Эрдаган

Турэцкі правіцель анансаваў свой «адказ» на санкцыі ЗША.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган збіраецца байкатаваць электроніку, вырабленую ў ЗША, праз санкцыі, уведзеныя пасля арышту амерыканскага пастара, піша ictv.ua.

Пра гэта ён заявіў падчас сімпозіума ў Анкары з нагоды 16-й гадавіны стварэння кіроўнай партыі AKP, піша Hurriyet Daily News.

- Мы будзем байкатаваць амерыканскую электроніку. Калі ў іх ёсць iPhone, то з другога боку ёсць Samsung. І ў нас таксама ёсць уласны смартфон Vestel Venus, - сказаў Эрдаган.

Аднак ён не ўдакладніў, калі будуць уведзеныя абмежавальныя меры.

Нагадаем, у пачатку жніўня ЗША ўвялі супраць двух турэцкіх міністраў санкцыі праз крымінальны пераслед у Турцыі амерыканскага пастара, абвінавачанага ў падтрымцы вайсковага бунту. Затым Дональд Трамп абвясціў пра падвышэнне тарыфаў на імпарт турэцкай сталі і алюмінію.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках