27 красавiка 2024, Субота, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Марцін адказаў на пытанне, якое хвалюе кожнага прыхільніка «Гульні тронаў»

Джордж Марцін адказаў на пытанне, якое хвалюе кожнага прыхільніка «Гульні тронаў»

Пісьменнік распавёў, як Джон Толкін паўплываў на папулярны серыял.

Вядомы пісьменнік Джордж Марцін, паводле матываў серыі раманаў якога быў зняты культавы фэнтэзійны серыял Гульня прастолаў, адказаў на адно з самых распаўсюджаных пытанняў прыхільнікаў, піша «Новое время».

У эфіры папулярнага амерыканскага шоў The Great American Read на канале PBS Марцін распавёў, навошта забіваў ключавых персанажаў праекта - ад Неда Старка і Кхала Дрога да Ігрыт і лэдзі Кэйтылін. Адзначым, паводле звестак партала Death Timeline, за папярэднія сем сезонаў Гульні тронаў памерла 150 персанажаў, уключаючы галоўных герояў, якіх паспелі палюбіць гледачы.

На прызнанне Марціна, у яго схільнасці забіваць персанажаў у самы нечаканы момант і самым жахлівым спосабам вінаваты Джон Рональд Руэла Толкін - культавы ангельскі пісьменнік, аўтар Уладара пярсцёнка.

«І тут Гэндальф (адзін з цэнтральных персанажаў сусвету Уладара пярсцёнкаў) памірае! Я не магу апісаць, як мяне гэта ўзрушыла, калі мне было 13 гадоў. Нельга забіць Гэндальфа. Бо Конан не памірае ў кнігах пра Конана. А Толкін проста ўзяў і парушыў гэтае правіла, і за гэта я буду любіць яго вечна», - заявіў Марцін.

Пісьменнік таксама дадаў, чаму ў сваіх раманах наважыў парушаць правілы і прытрымлівацца прыкладу Толкіна.

«У тую хвіліну, калі вы забіваеце Гэндальфа, трывога нарастае і становіцца ў тысячу разоў большай, таму што з гэтага моманту можа памерці хто заўгодна», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках