7 траўня 2024, aўторак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія знішчальнікі перахапілі над Чорным морам 6 бамбавікоў РФ

3
Брытанскія знішчальнікі перахапілі над Чорным морам 6 бамбавікоў РФ

Аперацыя праходзіла ў рамках місіі NATO.

Брытанскія знішчальнікі, дыслакаваныя ў Румыніі, перахапілі над Чорным морам шэсць расейскіх бамбавікоў.

Пра гэта піша «Европейская правда» са спасылкай на румынскае агенцтва Agerpres.

Так, знішчальнікі Eurofighter Typhoon 13 жніўня падняліся ў паветра з румынскай базы Міхаіл Кагалнічану праз прысутнасць над Чорным морам непадалёк ад межаў NATO шасці расейскіх бамбавікоў Су-24, якія накіроўваліся ў Крым.

«Перад узлётам дзеля перахопу нас папярэдзілі аб вялікай паветранай актыўнасці расейцаў, якая назіралася цягам усёй ночы», - распавёў адзін з пілотаў.

Брытанскія ВПС адзначаюць, што іх аперацыя праходзіла ў рамках місіі NATO ў стрымліванні расейскай агрэсіі, падтрымкі румынскіх хаўруснікаў і выканання Брытаніяй абавязацельстваў у рамках NATO.

Міністр абароны Румыніі Міхай Фіфор раней заяўляў аб частаце такіх «выклікаў» з боку РФ.

На вайсковай базе ў Румыніі размешчаныя чатыры брытанскія знішчальнікі і сотні прадстаўнікоў узброеных сіл ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках