27 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр інфраструктуры Украіны: У Маскву будуць хадзіць толькі мядзведзі

20
Міністр інфраструктуры Украіны: У Маскву будуць хадзіць толькі мядзведзі
УЛАДЗІМІР АМЕЛЯН

Уладзімір Амелян анансаваў абмежаванні транспартных злучэнняў з РФ.

Міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян, які раней выступаў за забарону чыгуначных злучэнняў з Расеяй, заявіў, што ўжо падпісаў «гістарычны дакумент».

«У Маскву будуць хадзіць толькі мядзведзі, як у ранейшыя добрыя часы», - напісаў Амелян на сваёй старонцы ў сетцы Facebook, паведамляе УНІАН.

Амелян адзначыў, што анансаваныя ім абмежаванні закрануць не толькі чыгуначныя пасажырскія злучэнні.

У пачатку жніўня Амелян паведаміў, што ўлады Украіны разглядаюць «варыянт закрыцця чыгуначных злучэнняў з Масквой». Прадстаўнікі ўкраінскага чыгуначнага аператара «Укрзализныця» заявілі пра гатоўнасць выканаць такую пастанову.

Авіяцыйныя злучэнні паміж Расеяй і Украінай былі цалкам спыненыя ў кастрычніку 2015 года.

Паводле звестак «Укрзализныци», у 2017 годзе яе цягнікамі з Расеі ва Украіну і назад былі перавезеныя 900 тысяч пасажыраў – у пяць разоў менш, чым у 2013 годзе. За студзень-чэрвень 2018 года тымі ж цягнікамі былі перавезеныя 358,9 тысяч пасажыраў. З цягнікоў расейскага фармавання праз тэрыторыю Украіны з 2014 года ходзіць толькі адзін цягнік, злучэннем Масква-Кішынёў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках