27 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Беларусі будзе да +29 градусаў

На выходных у Беларусі будзе да +29 градусаў

Чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

У суботу, 18 жніўня, у Беларусі будзе воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні, слабы, пры навальніцах парывісты.

Уначы і раніцай слупок тэрмометра пакажа 11-17 градусаў цяпла, месцамі да +8...+10. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 23-29 са знакам «плюс».

У нядзелю, 19 жніўня, таксама месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы сіноптыкі прагназуюць ад 13 да 18 вышэй за нуль, удзень - +22...+29 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках