27 красавiка 2024, Субота, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускую мову перакладуць яшчэ тры блокбастары

На беларускую мову перакладуць яшчэ тры блокбастары
КАДРЫ З М/Ф УЦЁКІ З ШОЎШЭНКА

На родную мову будуць перакладзеныя «Уцёкі з Шоўшенка», «Ла-Ла-Лэнд» і «Даласкі клуб пакупнікоў».

Тройку найлепшых фільмаў выбралі беларускія карыстальнікі сацсетак падчас конкурсу, арганізаванага сэрвісамі VOKA і MEGOGO. У галасаванні за ўлюбёнае кіно ўдзельнічала больш за 6 тысяч чалавек, піша interfax.by.

Спачатку з дзясяткаў прэтэндэнтаў галасаваннем яны выбралі фіналістаў:

"Уцёкі з Шоўшэнка"

"Пятля часу"

"Залегчы на дно ў Бруге"

"Агідная васьмёрка"

"Ла-Ла-Лэнд"

"РЭД"

"Бруд"

"Сямёра псіхапатаў"

"Джон Уік 2"

"Даласкі клуб пакупнікоў"

А ў тройку суперфіналістаў з гэтага спісу ўвайшлі "Уцёкі з Шоўшэнка", які набраў больш за ўсё галасоў, "Ла-Ла-Лэнд" і "Даласкіклуб пакупнікоў". Акрамя карыстальніцкага галасавання пры вызначэнні фінальных вынікаў арганізатары конкурсу ўлічвалі меркаванне беларускіх кінакрытыкаў.

Фільма-пераможцы будуць перакладзеныя і агучаныя прафесійнымі акторамі і папоўняць сабой калекцыю кіно на беларускай мове, у якой ужо ёсць "Падынгтан", "Жонка наглядчыка заапарку", "Рыбка Паньё", "Гэта цудоўнае жыццё", "Кніга Ілая", "Маленькі прынц" ды іншыя стужкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках