27 красавiка 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дмытро Тымчук: Пуцін нанясе новы ўдар па Украіне ўвосень

2
Дмытро Тымчук: Пуцін нанясе новы ўдар па Украіне ўвосень
Дмытро Тымчук
ФОТА: LIGA.NET

Чаго чакаць Украіне ад расейска-акупацыйных войскаў увосень.

На акупаванай Расеяй тэрыторыі Данбаса ідзе працэс дадатковага ўкамплектавання, які мы назіраем з пачатку года. Практычна на працягу васьмі месяцаў у поўны рост ідзе дадатковае ўкамплектаванне частак падраздзяленняў першага "армейскага корпуса ДНР" і другога "армейскага корпуса ЛНР".

Для чаго гэта робіцца? Нельга сказаць, што з восені будзе нейкая эскалацыя і маштабныя баявыя дзеянні. Задачу аб дадатковым укамплектаванні падраздзяленняў акупацыйных войскаў яны ставілі перад сабой праз штаб 8-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай вайсковай акругі РФ яшчэ ў канцы мінулага года, - піша Дмытро Тымчук для “Апострофа”. - І ў адной з задач яны цалкам схібілі - ва ўкамплектаванні асабовым складам. Што да ўзбраення і вайсковай тэхнікі, то яны спрабуюць гэта зрабіць.

У іх усё ўскладняецца тым, што падчас п'есы мяняюцца правілы. Гэта значыць, яны спачатку пачынаюць змяняць штатны расклад і ўводзіць у свае мотастралковыя брыгады дадатковыя артылерыйскія падраздзяленні - а потым мяняюць штатную структуру. Цяпер яны спрабуюць зрабіць усё магчымае, каб падладзіцца пад новае бачанне, якое было сфармуляванае ўвесну сёлета. Але я б не сказаў, што гэта паказчык таго, што будзе эскалацыя.

Тым не менш, перад акупацыйнымі войскамі задача гатовасці да эскалацыі стаіць. Яе варта чакаць з вельмі вялікай імавернасцю з той простай прычыны, што падчас перадвыбарчай кампаніі будуць прасоўвацца тэзісы прарасейскіх кандыдатаў і прарасейскіх сіл аб тым, што трэба дамаўляцца, пра тое, што трэба ва Украіне нейтралізаваць так званую "партыю вайны". Такім чынам, прарасейскія сілы захочуць паказаць, што "партыя вайны" прычыняецца да баявых дзеянняў і чарговай эскалацыі, у выніку чаго гінуць людзі. Таму эскалацыю можна чакаць з вялікай імавернасцю.

Чым адкажа Украіна

Ёсць два кірункі, якія вельмі важныя для таго, каб у далейшым паказваць міжнароднай супольнасці рэальную выяву падзей на Данбасе і фармуляваць адпаведнае стаўленне да Расеі як агрэсара.

Па-першае, умацоўваць абароназдольнасць і ўзброеныя сілы, даць ім магчымасць аператыўна рэагаваць і нейтралізаваць усякія пагрозы і спробы маштабных дзеянняў з боку акупацыйных войскаў.

Па-другое, трэба схіляць міжнародныя структуры выконваць свае функцыі - гэта мае быць другі вельмі важны кірунак, каб АБСЕ ў канчатковым выніку не ўскладала ўсялякую адказнасць на абедзве стараны, а паказвала, хто з'яўляецца ініцыятарам гэтай эскалацыі. І мы бачым, што СММ АБСЕ ўжо досыць няблага працуе на Данбасе - пачынаюць больш актыўна фіксаваць прысутнасць новых расейскіх узбраенняў, перакідванне тэхнікі на акупаваных тэрыторыях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках