25 красавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Беларусі патрэбныя сістэмныя рэформы

21
Станіслаў Багданкевіч: Беларусі патрэбныя сістэмныя рэформы
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ

Ніякіх сур'ёзных змен ад змены ўрада чакаць не варта.

Былы старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў «Нямецкай хвалі» змену ўрада ў Беларусі.

Паводле ягоных слоў, рэальным кіраўніком урада ў Беларусі з'яўляецца Лукашэнка, які да пераменаў не гатовы. Краіне патрэбныя сістэмныя рэформы, паляпшэнне якасці эканомікі, павелічэнне прадукцыйнасці працы, падвышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, але нічога гэтага ў краіне няма, наракае Багданкевіч. Замест гэтага «звальняюць урад за дзірку ў даху, што наогул смешна», - здзіўляецца ён.

Аб эканамічнай праграме новага прэм'ера пакуль нічога не вядома.

«Не дадзеная рэальная ацэнка сітуацыі, не прызнана, што ў нас велізарная стратнасць дзяржаўных кампаній, вялікія складскія запасы, велізарная крэдыторская запазычанасць, што мы пляцёмся ў хвасце, як і Расея. Магчыма, праз год Лукашэнка зноў будзе стукаць кулаком па стале. Асабіста я ніякіх сур'ёзных змен не чакаю», - канстатаваў Багданкевіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках