20 траўня 2024, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Малпа скокнула з 50-метровай электравышкі і праславілася ў сеціве

3
Відэахіт: Малпа скокнула з 50-метровай электравышкі і праславілася ў сеціве

Жывёліна забралася на вышку з высокай напругай, а затым скокнула адтуль, зарабіўшы авацыі відавочцаў.

Інцыдэнт здарыўся ў індыйскай вёсцы Хадзія ў цэнтральным штаце Мадх'я-Прадэш. Мясцовыя жыхары спрабавалі выманіць малпу, але тая не паддавалася. Скачок жывёліны з 50 метраў трапіў на відэа. Пра гэта паведамляе Daily Mail (пераклад - korrespondent.net).

Малпа віду гульман забралася на самую верхавіну электравышкі і не хацела спускацца. Яе спрабавалі выманіць арэхамі, а ратавальнікі нават адключылі ток на тры гадзіны і палезлі за жывёлінай.

Гульман не захацеў прыняць дапамогу ад людзей і скокнуў з 50 метраў на зямлю. Жывёліна, не атрымаўшы ніякіх траўмаў і ўцякла, а відавочцы пачалі пляскаць у далоні.

Гэтыя малпы ўважаюцца ў Індыі за святых, як увасабленне бога Ханумана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках