20 траўня 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп менш чым за хвіліну патлумачыў, навошта траціць свой час на Пуціна і Кім Чэн Ына

4
Трамп менш чым за хвіліну патлумачыў, навошта траціць свой час на Пуціна і Кім Чэн Ына

Прэзідэнт ЗША апублікаваў відэазварот.

У відэазвароце, які доўжыцца менш за хвіліну, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказвае на пытанне, навошта ён «дарма траціць час» на сустрэчы з сусветнымі лідарамі. Запіс апублікаваны ў Twitter Трампа.

«Шмат людзей пытаюцца мяне, навошта я сустракаюся з замежнымі лідарамі, чаму я наогул дарма трачу на гэта свой час. Справа ў тым, што гэта надта важна: калі ты прэзідэнт - ты павінен сустракацца з сусветнымі лідарамі. Табе няма чаго губляць і шмат што можна набыць», - сказаў Трамп.

Трамп прывёў у прыклад перамовы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. «Перамовы з замежнымі лідарамі - гэта добра, а не дрэнна. Нічога страшнага не здарыцца, яны прыносяць толькі карысць. Асабліва калі прэзідэнт ведае, што ён робіць», - рэзюмаваў Трамп.

Галоўныя амерыканскія СМІ, якія традыцыйна выступаюць на баку палітычных праціўнікаў Трампа - дэмакратаў, увесь час крытыкуюць палітыку кіраўніка Белага дома з усякай нагоды. Яны ўвесь час абвінавачваюць яго ў занадта мяккім стаўленніх як да Пуціна, так і да Кіма.

Акрамя таго, галоўныя амерыканскія выданні вось ужо два гады абвінавачваюць Трампа ў змове з Расеяй падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі 2016 года. Расследаваннем гэтых абвінавачванняў займаецца каманда спецпракурора Роберта Мюлера. Нягледзячы на тое, што, на сцвярджэнні левай прэсы, змова з Расеяй з'яўляецца практычна даведзенай, ні Мюлер, ні камітэты выведкі сената і палаты прадстаўнікоў ніякіх сведчанняў дагэтуль не выявілі.

Паводле звестак апошняга апытання кампаніі SSRS шэсць з дзесяці амерыканцаў мяркуюць, што прэзідэнт ЗША занадта прыязна ставіцца да Расеі. Такое меркаванне выказалі 57% апытаных, аднак блізу траціны (35%) мяркуюць, што дружалюбныя стасункі з Расеяй - гэта «правільна». У той жа час 43% рэспандэнтаў адказалі, што Трамп занадта сябруе з Паўночнай Карэяй, а 42% назвалі правільнымі такія стасункі з Пхеньянам.

Пры гэтым чатыры з дзесяці (41%) амерыканцаў уважаюць Расею ворагам ЗША, у той час як у 2014 годзе, пра такія настроі казалі ўсяго 25% апытаных. Сярод дэмакратаў ворагам Расею абвясцілі 56% (чатыры гады таму - 20%). У той жа час 70% прыхільнікаў Трампа назвалі правільнымі падыходы прэзідэнта да Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках