20 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль заблакаваў адзіны пераход на мяжы з сектарам Газа

Ізраіль заблакаваў адзіны пераход на мяжы з сектарам Газа

Пераход закрылі на нявызначаны тэрмін.

У нядзелю, 19 жніўня, улады Ізраіля закрылі КПП Эрэз - адзіны пункт пропуску на мяжы з сектарам Газа. Пра гэта са спасылкай на заяву ўладаў Ізраіля, паведамляе DW.

Інфармацыю пра закрыццё КПП выданню пацвердзілі ў Міністэрстве абароны Ізраілю. Таксама закрыццё КПП пацвердзілі і ва Управе грамадзянскіх спраў Палесцінскай аўтаноміі ў Газе.

Адзначаецца, што пасля закрыцця пераходам можна будзе скарыстацца толькі ў выпадку гуманітарных спраў, як доўга ён не будзе працаваць, на гэты момант не вядома.

Закрыццё перахода адбылося на фоне абвастрэння сітуацыі на мяжы Ізраіля і Сектара Газа.

9 жніўня баевікі ХАМАС выпусцілі 150 ракет па Ізраілю з тэрыторыі сектара Газа.

Раней паведамлялася, што Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб замірэнні. Аднак 18 жніўня палесцінцы кідалі выбухоўку ў бок жаўнераў, якія ў адказ адкрылі агонь. У выніку загінулі двое палесцінцаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках