20 траўня 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае судна заблакавалі ў Херсоне на тры гады

1
Расейскае судна заблакавалі ў Херсоне на тры гады
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Экіпаж «Механіка Пагодзіна» не пусціў на борт партовую інспекцыю.

Расейскае судна «Механік Пагодзін», якое знаходзіцца ў санкцыйных спісе Украіны, заблакаванае на тры гады ў порце горада Херсон. Пра гэта ў суботу, 18 жніўня, паведаміў у інтэрв'ю ўкраінскай радыёстанцыі "Громадьське радио" Ізэт Гданаў, намеснік прадстаўніка прэзідэнта Украіны ў Крыме.

Паводле ягоных слоў, судна «Механік Пагодзін» было забалакавана 10 жніўня. З паведамленняў ТАСС, генконсул РФ ва Украіне наведаў карабель, дзе пераканаўся, што на борце ёсць медыкаменты і прадукты.

Гданаў таксама паведаміў, што экіпаж «Механіка Пагодзіна» не пусціў на борт партовую інспекцыю, якая хацела праверыць скаргу аб кепскім стане судна. Гданаў такія дзеянні экіпажа назваў незаконнымі і дадаў, што маракі «ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства, панясуць адказнасць». Гданаў адзначыў, што інспекцыя паўторна паспрабуе трапіць на судна. «Кожная краіна мае права і абавязаная кантраляваць тэхнічны стан судна, калі ёсць скаргі - а там ёсць скаргі», - заявіў чыноўнік.

Украінская амбудсмэнка Людміла Дзянісава 12 жніўня паведаміла, што расейскія маракі судна вольныя ў перамяшчэнні. Прыблізны кошт «Механіка Пагодзіна» і яго маёмасці складае блізу 7 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках