20 траўня 2024, панядзелак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсійны бунт слесара

37
Пенсійны бунт слесара
Анатоль Паплаўны

60-гадовы рабочы з Гомеля дамагаецца пенсіі па ўзросту.

Слесар-інструментальшчык ААТ «Гомелькабель» Анатоль Паплаўны, які дасягнуў 60-ці гадоў запатрабаваў праз суд прызначэння яму пенсіі па ўзросце, якую паводле новых правілаў ён павінен атрымаць толькі праз паўтара года, піша гомельская «Вясна».

Свавольны слесар мяркуе, што ніхто не мае адбіраць у яго права на працоўную пенсію па дасягненні 60 гадоў пры стажы працы не менш за 25 гадоў.

«Гэта права ўзнікла ў мяне першапачаткова ў СССР, а потым і ў Рэспубліцы Беларусь. Але ў 2017 годзе ў Беларусі быў прыняты Закон, паводле якога я пайду на пенсію толькі ў 61 з паловай гады, што пагоршыла маё становішча ў параўнанні з раней існым заканадаўствам», - напісаў ён 19 жніўня ў скарзе суду Савецкага раёна Гомеля.

Працоўны не жадае страчваць пенсію за 18 месяцаў і будзе дамагацца яе выплаты, нават калі для гэтага давядзецца дайсці да Вярхоўнага суда.

«Я разумею, што ствараю прэцэдэнт, якім у выпадку поспеху скарыстаюцца і іншыя пенсіянеры, якія не атрымалі пенсію ў 55 і 60 гадоў. Канстытуцыя забараняе надаваць зваротную сілу закону, які пагаршае прававое становішча грамадзян. Тым не менш, чыноўнікі павялічылі пенсійны ўзрост, а народ маўчыць. Я наважыў дзейнічаць, бо калі адбудзецца павышэнне пенсійннага ўзросту ў мужчын да 65 гадоў, я пенсію не атрымаю і праз паўтара года», - уважае гамяльчук.

Анатоль Паплаўны з'яўляецца сябрам Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і не хавае, што прэтэнзіі да дзяржавы яму дапамагла падрыхтаваць юрыдычная служба прафзвязу. Прававы інспектар працы незалежнага прафзвязу Леанід Судаленка адзначыў, што пасля павелічэння ў 2017 годзе пенсійнага ўзросту яшчэ ніхто ў краіне не звяртаўся з такой нагоды ў суд.

«Анатоль Паплаўны супраць урада Беларусі» - стала першай цяжбай ў такім родзе», - адзначыў прафсаюзны юрыст.

Перспектывы гэтай справы пакуль няясныя - але сама спроба шараговага працаўніка змагацца праз суд за свае эканамічныя правы вельмі паказальная.

Нагадаем, у 2017 годзе ў Беларусі быў прыняты Закон, згодна з якім права на пенсію па ўзросту на агульных падставах маюць мужчыны пры стажы працы не менш за 25 гадоў, жанчыны пры стажы працы не менш за 20 гадоў пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту:

у 2016 годзе: мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў;

у 2017 годзе: мужчыны - 60 гадоў 6 месяцаў, жанчыны - 55 гадоў 6 месяцаў;

у 2018 годзе: мужчыны - 61 года, жанчыны - 56 гадоў;

у 2019 годзе: мужчыны - 61 год 6 месяцаў, жанчыны - 56 гадоў 6 месяцаў;

у 2020 годзе: мужчыны - 62 гады, жанчыны - 57 гадоў;

у 2021 годзе: мужчыны - 62 гады 6 месяцаў, жанчыны - 57 гадоў 6 месяцаў;

у 2022 годзе і наступныя гады: мужчыны - 63 гадоў, жанчыны - 58 гадоў.

Беларускія ўлады не выключаюць, што павышэнне пенсійнага ўзросту можа працягнуцца і пасля 2022 года.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках