20 траўня 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генуі выдалі $ 500 мільёнаў на аднаўленне моста і дапамогу пацярпелым

У Генуі выдалі $ 500 мільёнаў на аднаўленне моста і дапамогу пацярпелым

Аператар моста, які абрынуўся ў Генуі, плануе аднавіць яго за восем месяцаў.

Кампанія Autostrade per l'Italia, якая абслугоўвала разбураны ў Генуі мост, выдала $ 500 млн на яго аднаўленне і дапамогу пацярпелым. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Autostrade Джавані Кастэлучы падчас прэс-канферэнцыі 18 жніўня, піша Teleborsa (пераклад - gordonua.com).

Паводле ягоных слоў, кампанія можа рэканструяваць мост на працягу васьмі месяцаў. Autostrade плануе зрабіць яго сталёвым. Кастэлучы падкрэсліў, што прыярытэт цяпер у тым, каб даць рады наступствам катастрофы.

Ён дадаў, што тэхнічная экспэртыза дапаможа высветліць, чаму мост абрынуўся. Выканаўчы дырэктар выказаў спачуванні сваякам і блізкім загінулых і пацярпелых. Ён падкрэсліў, што яшчэ трэба будзе высветліць, хто вінаваты ў гэтай трагедыі, і дадаў, што цяпер не час для прабачэнняў.

Генеральны дырэктар кампаніі Фабіё Чэрч сказаў падчас прэс-канферэнцыі, што Кастэлучы застанецца на сваёй пасадзе. Кіраўнік кампаніі дадаў, што Autostrade заўсёды карэктна выконвала функцыі аператара.

Мост у Генуі абрынуўся 14 жніўня, у выніку загінула 43 чалавекі. У гэты момант на ім знаходзілася больш за 30 аўтамабіляў.

На афіцыйнай цырымоніі пахавання ахвяр трагедыі быў прэзідэнт Італіі Сэрджо Матарэла. У жалобных акцыях удзельнічалі таксама кіраўнікі кампаніі Autostrade per l'Italia, якая з'яўляецца аператарам аўтамабільных дарог у краіне. У Італіі мерацца падаць на гэтую кампанію ў суд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках