4 траўня 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фермер вырасціў перцы, якія расейцы палічылі польскімі

10
Беларускі фермер вырасціў перцы, якія расейцы палічылі польскімі

Рассельгаснагляд затрымаў 14,5 тон свежых беларускіх перцаў.

Інспектары звярнулі ўвагу на сляды зрываў этыкетак на скрынках. На свежых этыкетках вытворцам перцаў з'яўляецца ферма «Давыд-Універсал» са Столінскага раёна, паведамляе Еўрарадыё.

А ў адной скрынцы расейцы знайшлі этыкетку, згодна з якой, краіна паходжання перцаў - Польшча! Нават на фатаграфіі відаць, як сціпла выглядае налепка з указаннем, што перцы з Польшчы. Тырчыць як візітоўка.

Журналісты знайшлі тое, што не змог знайсці Рассельгаснагляд - беларускага вытворцу гэтых перцаў. Сяргей Грыб, уладальнік фермы «Давыд-Універсал», кажа, што сапраўды вырошчвае перцы ў вялікай колькасці, і нават сам прадае іх у Расею:

«Так, я вырошчваю перац. Але яшчэ і капусту, і яблыкі. І нават баклажаны, але не шмат. Мы нядаўна прадалі перцы аднаму іпэшніку. Але, колькі там сярод гэтых затрыманых 14,5 тон маіх, я не ведаю. Я прадаў перцы у суботу, выехалі яны толькі ў нядзелю ад нас, а затрымалі іх праз пяць дзён. Адкуль я ведаю, дзе ўвесь гэты час была машына? Мы і самі возім перцы ў Расею. Да гэтага я прадаў дзве машыны на Расею, і да мяне не было ніякіх пытанняў. А потым вось, прадаў ІП Уладзіміру Дзямко, прычым, я яго ведаю, мы з аднаго раёна, і вось такое».

Будучую праверку з Расеі Сяргей успрымае спакойна. Высвятляецца, што гэта не першая такая праверка яго фермы:

«Прыязджалі з расейскіх ведамстваў правяраць мой яблыневы сад, калі была ўся гэтая заваруха з беларускімі яблыкамі. Але ў мяне ўсё выдатна. Сад па еўрапейскай тэхналогіі зроблены. Прыехалі, паглядзелі і з'ехалі. Ну хай цяпер таксама прыязджаюць, паглядзяць. Перцы ёсць!»

Індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Дзямко, чые перцы былі затрыманыя Рассельгаснаглядам, кажа, што паняцця не мае адкуль з'явіліся польскія налепкі:

«Можа, падкінуў хто. На нашых скрынях ўсё ўказана дакладна, перцы са Століншчыны. Сляды сарваных этыкетак праз тое, што мы спачатку наклеілі тыя, што з памылкамі, там былі звесткі няправільна пазначаныя. Таму іх давялося сарваць і наклеіць правільныя. А яны да гэтага прычапіліся».

«Прадуктовы вайна» з боку Расеі ў дачыненні да Беларусі ідзе ўжо больш за паўгода. Спачатку ўсё пачалося з выяўлення розных медыкаментаў у малацэ. Потым Расея западозрыла, што Беларусь увозіць занадта шмат яблыкаў. А цяпер пайшлі праверкі астатняй гародніны і садавіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках