27 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчыкі: Хутка хмарачосы будуць больш за кіламетр у вышыню

4
Даследчыкі: Хутка хмарачосы будуць больш за кіламетр у вышыню

Калі цяперашняя тэндэнцыя захаваецца, то самы высокі хмарачос узнясецца больш чым на 1600 метраў.

У 1985 у гарадах пражывала два мільярды чалавек, цяпер - удвая больш, а да 2050 гэты паказчык дасягне шасці мільярдаў. Каб змясціць столькі жыхароў, гарадам давядзецца адаптавацца. І ёсць толькі два варыянты: расці гарызантальна, захопліваючы ўсё больш тэрыторыі, або вертыкальна, нарошчваючы паверхавасць, як гэта ўжо адбываецца ў мегаполісах у краінах Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі, піша hightech.plus.

Спецыялісты з Калумбійскага ўніверсітэта Джонатан Ауэрбах і Філіс Вань правялі даследаванне гістарычных заканамернасцяў вышыні хмарачосаў і ўжылі атрыманыя звесткі для складання прагнозу на найбліжэйшую будучыню. Згодна з іх вынікам, вышынныя будынкі стануць гуляць усё больш значную ролю ў жыцці гараджан, паведамляе MIT Technology Review.

Методыка Ауэрбаха і Вань адносна простая - яны склалі базу звестак хмарачосаў, якія вызначылі як будынкі вышынёй звыш 150 метраў. Усяго ў свеце такіх аказалася 3251, і пабудаваныя яны ў 258 краінах. Затым яны вывучылі гістарычныя заканамернасці ўзвядзення вышынных будынкаў. Высветлілася, што тут прасочваецца на здзіўленне стабільная схема: колькасць хмарачосаў звыш 150 м і 40 паверхаў павышаецца кожны год на 8% з 1950 года.

На аснове гэтага яны вывелі вельмі выразны прагноз: калі рост працягнецца ў тым жа тэмпе, да 2050 будзе пабудавана 41 000 хмарачосаў, гэта значыць па 800 на кожны мільярд жыхароў планеты. А ў гарадах - 6800 хмарачосаў на кожны мільярд.

Ёсць заканамернасць і ў вышыні гэтых будынкаў, але яна іншая. У асноўным таму, што звышвысокія будынка пакуль менш эфектыўныя з пункту гледжання інвестараў. Чым вышэйшы хмарачос, тым больш месца трэба адводзіць пад ліфты і іншыя дапаможныя сістэмы ў шкоду жылой плошчы. Тым не менш, прагноз Аурбаха і Вань такі: самы высокі будынак у 2050 годзе будзе мінімум на 50% вышэйшы чым цяперашні рэкардсмен, дубайскага «Бурдж-Халіфа» вышынёй 828 м. А імавернасць таго, што ён перасягне кіламетровы хмарачос «Джыда-Тауэр», які павінны дабудаваць у 2020, складае 77%.

Шанец таго, што самы высокі будынак на планеце ўзнясецца на мілю, або 1600 м, складае 9%.

Алгарытм, які прадказвае будучы рост гарадоў, распрацавалі гішпанскія ўрбаністы. На іх думку, горад развіваецца гэтак жа, як біялагічная сістэма. У найбліжэйшыя пару гадоў дакладнасць гэтай мадэлі складзе 80%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках