26 красавiка 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускай малочнай прадукцыі ў РФ значна скараціўся

2
Экспарт беларускай малочнай прадукцыі ў РФ значна скараціўся

Галоўная прычына - у адмове ад беларускага згушчанага і сухога малака.

За шэсць месяцаў гэтага года Беларусь значна скараціла экспарт малочных прадуктаў у Расею.

Адной з галоўных прычын зніжэння экспарту стала памяншэнне паставак у РФ згушчанага і сухога малака. Паводле апошніх звестак, пастаўкі скараціліся на траціну, піша Agronews.

Сітуацыя негатыўна адбіваецца на фінансах. Так, краіна недабрала больш 85,6 млн даляраў.

Не гледзячы на памяншэнне паставак, Расея ўсё ж займае асноўную пазіцыю на рынку збыту беларускага малака. Практычна ўся прадукцыя адпраўляецца ў РФ.

Нагадаем, што Беларусь экспартуе малочную прадукцыю больш як у 20 краін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках