27 красавiка 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп: Пуцін жадае разбурэння ЗША

4
Дзярждэп: Пуцін жадае разбурэння ЗША

Расея хоча разбурыць ЗША з дапамогай сістэматычнага правакавання разломаў унутры амерыканскага грамадства.

Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаннях Еўропы і Еўразіі Уес Мітчэл заявіў, што Расея спрабуе разбурыць Амерыканскую рэспубліку, гуляючы на супярэчнасцях унутры Злучаных Штатаў, паведамляе nv.ua.

Са слоў Мітчэла, Пуцін жадае разбурэння ЗША, але не праз уплыў на выбарчы працэс, а з дапамогай сістэматычнага правакавання разломаў унутры амерыканскага грамадства.

Расея ўмела гуляе на супярэчнасцях правых і левых, прапагандуе сярод мэтавых груп гвалт, штурм федэральных устаноў і нават звяржэнне ўрада ЗША.

«Тэза Пуціна заключаецца ў тым, што амерыканская канстытуцыя - гэта эксперымент, які пацерпіць няўдачу, калі яго правільным чынам паспрабаваць разбурыць знутры... Разуменне гэтага факту абсалютна неабходна для доўгатэрміновага адказу на праблему. Найбольш небяспечная палітызацыя гэтага пытання, што было б падарункам для Пуціна», - заявіў Мітчэл на пасяджэнні камітэта Сената ў міжнародных справах.

1 жніўня ў Кангрэс ЗША быў вынесены законапраект, які робіць больш жорсткімі антырасейскія санкцыі за ўмяшанне Расеі ў амерыканскі выбарчы працэс і дэстабілізацыю Украіны.

Новы дакумент - усёабдымны, у выпадку яго прыняцця ён узмоцніць эканамічны, палітычны і дыпламатычны ціск на Расею, а таксама асабіста на прэзідэнта РФ Пуціна.

Законапраект, сярод іншага, прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да энэргетычнага і фінансавага сектараў Расеі, яе алігархаў і дзяржаўных прадпрыемстваў, прымяненне санкцый у дачыненні да расейскай суверэннай запазычанасці. Акрамя таго, дакумент прадпісвае ўвядзенне санкцый за хакерскія атакі і стварэнне ў ЗША цэнтра адбіцця расейскіх пагроз.

Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце ЗША Мітч Маканел заявіў, што Кангрэс ЗША можа прыняць законапраект пра новыя санкцыі супраць Расеі ў кастрычніку або пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.

Акрамя таго, 22 жніўня ўваходзіць у дзеянне першы этап санкцый супраць Расеі, якія былі ўведзеныя праз атручванне былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы.

Пад новыя санкцыі трапляе пастаўка Расеі прадукцыі падвойнага прызначэння і экспарт тавараў і тэхналогій, звязаных са сферай нацыянальнай бяспекі ЗША, а таксама пастаўкі электронікі, кампанентаў і тэхналогій для нафтагазавай галіны.

Калі на працягу трох месяцаў Масква не дасць гарантый, што не будзе выкарыстоўваць хімічную зброю і не пагодзіцца на допуск міжнародных інспектараў, увойдзе ў дзеянне другі этап санкцый, які прадугледжвае зніжэнне ўзроўню дыпламатычных стасункаў, скарачэнне да мінімуму ўзаемнага гандлю і забарону палёту ў ЗША для расейскіх авіяліній.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках