Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е на гэтым тыдні
1- 27.08.2018, 21:32
- 12,054
Апошні тыдзень жніўня ў Беларусі будзе дажджлівы.
Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад +17°С да +26°С. Сіноптыкі адзначаюць: нягледзячы на прагназуемыя ападкі, ужо цяпер можна сказаць, што ў многіх раёнах іх будзе недабор, паведамілі tut.by у Белгідрамет Мінпрыроды.
У аўторак, 28 жніўня, у краіне будзе воблачна з праясненнямі. Па ўсходзе чакаюцца дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. На астатняй тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў, толькі ў дзённы час месцамі ў заходніх раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі па рэспубліцы будуць згушчацца туманы. Вецер паўночна-заходні, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +6... 12°С, на ўсходзе +13... 16°С, у другой палове дня павысіцца да +18... 23°С, на паўднёва-ўсходніх раёнах +24... 26°С.
У сераду, 29 жніўня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах на ўсходзе магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць круціцца непрацяглыя туманы. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Тэмпература паветра ўначы +9... 16°С, удзень +17... 23°С.
У чацвер, 30 жніўня, надвор'е будзе ў асноўным без ападкаў, толькі на паўночным усходзе краіны яшчэ чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы +8... 13°С, удзень +17... 24°С, на паўднёвым захадзе да +26°С.
У пятніцу, 31 жніўня, уначы на захадзе, а удзень на значнай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні ўдзень з пераходам на ўсходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6... 13°С, у заходніх раёнах да +15°С; максімальная ўдзень +17... 24°С, на паўднёвым усходзе да +26°С.
У выхадныя, паводле папярэдняга прагнозу, дажджоў стане менш, уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы +9... 15°С, максімальная ўдзень у асноўным +20... 26°С.