27 красавiка 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд прыстрашыў заблакаваць «Яндэкс»

11
Раскамнагляд прыстрашыў заблакаваць «Яндэкс»

Кампаніі далі тры дні, каб выдаліць спасылкі на пірацкі кантэнт.

У «Яндэкса» ёсць тры дні, каб выдаліць спасылкі на пірацкія рэсурсы, заявіў раніцай у аўторак, 28 жніўня, намеснік кіраўніка Раскамнагляду Вадзім Субоцін. У адваротным выпадку, паведаміў ён, вечарам 30 жніўня пачнецца блакаванне пошукавіка, піша «Медуза».

«Пастанову Масгарсуда неабходна выконваць. Тут нікуды не падзецца», - сказаў Субоцін, дадаўшы, што пакуль «Яндэкс» ніяк не адрэагаваў на апавяшчэнне Раскамнагляду.

Некалькі вялікіх медыяхолдынгаў у жніўні адмовіліся ад трансляцый сваіх тэлеканалаў на галоўнай старонцы «Яндэкса», абвінаваціўшы інтэрнэт-кампанію ў недастаткова актыўнай барацьбе з пірацтвам.

24 жніўня холдынг «Газпрам-медыя» паведаміў, што Масгарсуд прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой «Яндэкс» павінен выдаліць са спісу выдачы ў сваім пошукавіку спасылкі на пірацкія копіі шоў і серыялаў, якія належаць медыяхолдынгу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках