2 траўня 2024, Чацвер, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель пацягнуў за сабой беларускі

Расейскі рубель пацягнуў за сабой беларускі
ФОТА: REUTERS

У сярэднетэрміновай перспектыве можна чакаць росту курсаў усіх трох замежных валют.

Жанна Кулакова, фінансавая кансультантка кампаніі «ТэлеТрэйдБел», тлумачыць kp.by, што адбывалася з валютамі на мінулым тыдні, і дае прагноз на наступны:

- За апошні тыдзень беларускі рубель аслабеў. Курс даляра вырас на 1% - да 2,0125, еўра падаражэў на 0,2% - да 2,3269, а курс расейскага рубля знізіўся на 0,1% - да 3,1689. Агулам да кошыка нацыянальная валюта страціла 0,3%.

Істотны рост курсу даляра звязаны ў тым ліку і з дынамікай амерыканскай валюты на міжнародным валютным рынку. На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, пасля якога ФРС агучыла намеры павысіць ключавую стаўку сёлета яшчэ два разы - відавочна, гэта адбудзецца ў верасні і снежні.

Разам, з улікам ужо двух падвышэнняў ключавая стаўка ФРС у 2018 годзе можа быць павышаная 4 разы, хоць першапачаткова прагноз установы на гэты каляндарны год прадугледжваў тры павышэнні стаўкі. Такім чынам, палітыка ФРС ЗША у 2018 годзе можа стацца больш жорсткай, чым чакалі рынкі. На гэтую прычыну даляр умацоўваецца да большасці сусветных валют, у тым ліку і да беларускага рубля.

Акрамя таго, на нашым рынку прадаўжае адбівацца сітуацыя ў Расеі. На фоне шэрагу негатыўных фактараў расейская валюта зноў слабее. Як мы і меркавалі, у Беларусі гэта цяпер больш выяўляецца ў росце курсаў даляра і еўра, чым у зніжэнні курсу расейскага рубля, бо ён і без таго ўжо вельмі нізкі.

На гэтую прычыну беларускі рубель слабее да кошыка, і вялікая імавернасць, што ў агляднай будучыні тэндэнцыя будзе прадаўжацца. Тым больш, што для паслаблення рубля ёсць і ўнутраныя прычыны, напрыклад, высокі ўзровень валютнай дзяржаўнай пазыкі.

На гэтым тыдні расейскі рубель з высокай імавернасцю можа прадоўжыць слабець, што ў сваю чаргу можа справакаваць далейшы рост курсаў даляра і еўра ў Беларусі. А ў сярэднетэрміновай перспектыве можна чакаць росту курсаў усіх трох замежных валют.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках