26 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты «Зеніта» зладзілі дымавую заслону на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску

34
Фанаты «Зеніта» зладзілі дымавую заслону на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску

Футбольныя фанаты падрываюць петарды і выбуховыя пакеты.

У рэдакцыю Onliner.by звярнуўся чытач, са слоў якога на вуліцы Кастрычніцкай у Менску, недалёка ад ГЦ «Ленінград», футбольныя фанаты падрываюць петарды і выбуховыя пакеты.

«Гэта заўзятары «Зеніта», я налічыў чалавек 700. Загацілі ўсю вуліцу, але паводзяць сябе спакойна», - распавёў сведка.

Паводле ягоных слоў, усё ачэплена супрацоўнікамі АМАП, аднак яны не замінаюць перамяшчэнню.

«Усе цалкам культурна, не лаюцца, слухаюцца «камандзіра», - распавёў аб перамяшчэнні прыхільнікаў «Зеніта» сведка.

У ГУУС Менска кажуць, што сітуацыя штатная і знаходзіцца пад кантролем.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках