26 красавiка 2024, Пятніца, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стала найлепшай на ЧС у сучасным пяцібор'і

1
Беларуска стала найлепшай на ЧС у сучасным пяцібор'і

Анастасія Пракапенка здабыла залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Мехіка.

Беларуска Настасся Пракапенка здабыла залаты медаль на чэмпіянаце свету ў сучасным пяцібор'і ў Мехіка, паведамляе БелТА.

Пасля трох тыпаў праграмы (плавання, фехтавання і верхавой язды з пераадоленнем перашкод) асноўная барацьба за месцы ў прызавой тройцы была ў кросе і стральбе.

Анастасія Пракапенка набрала 1 336 балаў за выступы і здабыла залатую ўзнагароду. Срэбным прызёрам стала Аніка Шлеў з Нямеччыны - 1 332 балы. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася французка Марыя Атэйза - 1 329 балаў. Для Анастасіі Пракапенкі гэта другі залаты медаль чэмпіянату свету ў Мехіка. Раней ёй удалося разам з Ірынай Прасянцовай заняць першае месца ў эстафеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках