27 красавiка 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея саступіла ў справе аб законнасці санкцый у судзе ЕЗ

6
Расея саступіла ў справе аб законнасці санкцый у судзе ЕЗ
ФОТА: DREAMSTIME.COM

Суд ЕЗ у Люксембургу адмовіў расейскім кампаніям, якія падалі пазоў з просьбай скасаваць абмежаванні.

Суд Еўрапейскага Звязу ў Люксембургу ў чацвер, 13 верасня, пакінуў у дзеянні эканамічныя санкцыі супраць шэрагу расейскіх кампаній, піша «Нямецкая хваля».

Стораны маюць права цягам двух месяцаў звярнуцца ў Еўрапейскі суд справядлівасці (вышэйшая інстанцыя. - Рэд.) з просьбай праверыць законнасць пастановы.

«Фактычна суд прызнаў, што Рада ЕЗ дастаткова абгрунтавала абскарджаныя прававыя акты, - гаворыцца ў паведамленні суда, якое ёсць у журналістаў. - Абвешчаная мэта абскарджаных актаў у тым, каб падвысіць плату за дзеянні Расеі, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны, а таксама падтрымаць мірнае ўрэгуляванне крызісу».

У Суд Еўразвязу з пазовам супраць Рады ЕЗ звярнуліся сем кампаній яшчэ ўвосень-зімку 2014 года. «Раснафта» і «Газпрам нафта», расейскія банкі «Ашчадбанк», ВТБ і «Знешэканомбанк» (ЗЭБ), а таксама ўкраінскі «Прамінвестбанк» (дачка ВЭБ) і турэцкі DenizBank (дачка «Ашчадбанка») прасілі адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць іх за дзеянні Расеі для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Персанальныя санкцыі Брусель пачаў уводзіць адразу пасля анэксіі Расеяй украінскага паўвыспы Крым, аднак пастанову пра эканамічныя санкцыі ЕЗ прыняў толькі ў ліпені 2014 года - пасля таго, як над Данбасам быў збіты Boeing 777 рэйса MH17 «малайзійскіх авіяліній». Пасля гэтага ЕЗ прывязаў санкцыі да выканання менскіх пагадненняў і падаўжае іх кожныя паўгода.

Абмежаванні тычацца трох сектараў. Па-першае, гэта забарона на экспарт і імпарт зброі, а таксама на продажы тавараў падвойнага прызначэння ў РФ. Па-другое, у энэргетыцы ў Расею нельга пастаўляць тавары, якія можна выкарыстоўваць для здабычы нафты ў глыбакаводных або арктычных зонах, а таксама сланцавай нафты. Па-трэцяе, у банкаўскім сектары кампаніі і грамадзяне ЕЗ не могуць купляць або прадаваць каштоўныя паперы з тэрмінам больш за 30 дзён, а таксама даваць крэдыты пяці расейскім банкам, якія належаць дзяржаве, і тром энэргетычным кампаніям. У спіс патрапілі такія банкі: «Ашчадбанк», ВТБ, «Газпромбанк», ВЭБ і «Рассельгасбанк». Энэргетычныя кампаніі - гэта «Раснафта», «Транснафта» і «Газпрам нафту».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках