27 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WTA намінавала Арыну Сабаленку на званне «Прарыў месяца»

1
WTA намінавала Арыну Сабаленку на званне «Прарыў месяца»
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: @JJLOVESTENNIS/WTA

Афіцыйны сайт WTA абвясціў аб пачатку галасавання ў катэгорыі «Прарыў жніўня».

На перамогу ў гэтай намінацыі прэтэндуюць прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка, чэшка Маркета Вандроўшава, аўстралійка Эшлі Барці, украінка Леся Цурэнка і Анастасія Сявастава з Латвіі, паведамляе «Трибуна».

Прагаласаваць можна на афіцыйным сайце WTA-тура.

Нагадаем, у жніўні Сабаленка дайшла да 1/8 фіналу на турніры ў Манрэалі, саступіла ў паўфінале турніру ў Цынцынаці, перамагла ў Нью-Хейвене, дайшла да 1/8 фіналу на US Open.

Галасаванне ў гэтай намінацыі скончыцца сёння, 13 верасня. Пераможца будзе абвешчаная ў пятніцу, 14 верасня. Таксама будуць вызначаныя ўладальніца найлепшага ўдару жніўня і гулец месяца.

У студзені найлепшай у намінацыі «Прарыў месяца» стала прадстаўніца Кітайскага Тайбэя Се Шувэй, у лютым - расейка Дар'я Касаткіна, у сакавіку - амерыканка Даніэль Колінз, у красавіку - румынка Ана Багдан, у траўні - румынка Міхаэль Бузэрнеску, у чэрвені - немка Таццяна Марыя, а ў ліпені - кітаянка Ван Цян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках