27 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя новыя правілы грамадскага транспарту

31
Апублікаваныя новыя правілы грамадскага транспарту

Пасажыр без квітка абавязаны ўваходзіць праз пярэднія дзверы.

«Хочаш набыць квіток - зайдзі ў пярэднія дзверы» - пра гэтыя ды іншыя змены для пасажыраў і кіроўцаў грамадскага транспарту, якія адбудуцца з 12 кастрычніка, распавёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай новай рэдакцыі Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, Сяргей Дубіна, начальнік управы аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Беларусі. Пра гэта піша tut.by.

Саўмін Беларусі ўнёс змяненні і дапаўненні ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў, папярэдняя рэдакцыя якіх была зацверджаная ў 2008 годзе. Абноўлены дакумент быў апублікаваны на нацыянальным прававым партале Беларусі і ўваходзіць у дзеянне 12 кастрычніка 2018 года.

На заяву прадстаўніка Мінтранса, у новай рэдакцыі правіл сістэмных змен няма - былі ўзаконеныя тыя паняцці, якія вознікі ўжо даўно выкарысталі. А вось у частцы змяненняў правоў і абавязкаў пасажыраў грамадскага транспарту ёсць шмат навін.

- Цяпер пасажыр, які не мае праязнога талона, але мае намер яго набыць у кіроўцы, павінен заходзіць у пярэднія дзверы транспартнага сродку, - адзначыў Сяргей Дубіна. - Адказнасці за парушэнне гэтага правіла няма, але калі такі чалавек зайшоў на заднюю пляцоўку ў гадзіну пік, то кантралёр можа яго аштрафаваць. Довады, што пасажыр проста не паспеў прайсці да кабіны, каб набыць талон, не будуць прынятыя як апраўдальныя.

Таксама ўводзіцца абавязак пасажыраў пры ўваходзе ў транспартны сродак прыкладаць да валідатара электронны квіток. У будучыні, калі будзе ўведзеная сістэма аплаты праезду за адлегласць, прыкладаць бквіток давядзецца і на выхадзе.

Правоў у пасажыраў грамадскага транспарту стане таксама больш. Напрыклад, можна будзе правозіць у салоне доўгія прадметы, вуды, упакаваны садовы інвентар, музычныя інструменты ў футарале, інвалідныя крэслы, мыліцы і іншыя прадметы. Са згоды возніка дазволяць перавозіць ровар у неразабраным выглядзе на спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах.

- Зрэшты, цяпер такога транспарту ў Беларусі няма, гэтае правіла нацэленае на перспектыву, - адзначыў начальнік управы.

Зарэзерваваць квіток на міжгародны рэйс пасажыры цяпер будуць мець магчымасць не толькі за 15 дзён, але і раней. А вознікам дазволена рэгістраваць бронь практычна аж да адпраўлення аўтобуса.

Новыя правілы не абавязваюць пасажыраў пры куплі імі квітка праз інтэрнэт раздрукоўваць яго для паказу кіроўцу або кантралёру. Але гэта не значыць, што пасажыр, які мае квіток, захаваны ў ягоным смартфоне, пройдзе на пасадку ў аўтобус.

- Усё залежыць ад арганізацыі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у канкрэтнага возніка. Магчыма, у вас у смартфоне будзе штрыхкод, які можна будзе прыкласці да прылады ў транспартным сродку або ў кантралёра. Так што раздрукоўваць ці не - залежыць ад дамовы пасажыра і возніка.

Скараціўся і тэрмін разгляду скаргаў і прэтэнзій, атрыманых ад пасажыраў вознікам - з 30 да 15 дзён.

- Правілы закранулі таксама чальцоў экіпажа пасажырскага транспарту - яны не павінны паліць у салоне і павінны мець ахайны выгляд. Ім забараняецца выкарыстоўваць хатняе і спартовае адзенне. Акрамя таго, кіроўцу забаронена перавозіць у кабіне старонніх людзей.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках