6 траўня 2024, панядзелак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забудоўшчык «Утульнага квартала» ў Зялёным Лузе можа быць абвешчаны банкрутам

4
Забудоўшчык «Утульнага квартала» ў Зялёным Лузе можа быць абвешчаны банкрутам
ФОТА: УЛАДЗІМІР ШЛАПАК

З заявай у суд на «Фрэліэйсэксім» звярнуўся яе крэдытор.

Эканамічны суд Менскай вобласці распачаў вытворчасць паводле справы аб эканамічнай неплатаздольнасці ў дачыненні да фірмы «Фрэліэйсэксім», якая належыць ганароваму консулу Казахстана ў Беларусі Чармэну Шаканаву, піша zautra.by.

Буйная кампанія, якая ў пачатку 2000-х гадоў канкуравала са структурамі Аляксандра Машэнскага ў імпарце рыбы ў Беларусь, а цяпер займаецца інвестыцыямі ў нерухомасць, можа быць абвешчаная банкрутам.

Адпаведная інфармацыя з'явілася на партале Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве.

З заявай на «Фрэліэйсэксім» звярнуўся яе крэдытор - кампанія «Лакі Кэренсі». Як сказана ў дакументах справы, сума патрабаванняў крэдытора да завінавачанага складае 2 473 482 72 рублі або звыш 1,1 млн даляраў.

Пастановай суда на «Фрэліэйсэксім» уведзены ахоўны перыяд (да 5 лістапада 2018 году), цягам якога кампанія абавязаная падаць поўны спіс крэдытораў і дэбітораў і іншыя дакументы, неабходныя для прыняцця пастановы аб далейшым лёсе гэтага, аднаго з найстарэйшых бізнэсаў Беларусі.

«Фрэліэйсэксім» была створаная ў 1994 годзе авіяцыйным інжынерам Чармэнам Шаканавым. На першым этапе яна пастаўляла рыбу і морапрадукты на рынак Беларусі і працяглы час займала пазіцыю лідара ў гэтым кірунку. У канцы 2000-х гадоў бізнэсовец, які з'яўляецца ганаровым консулам Казахстана ў Беларусі, рэарганізаваў і дыверсіфікаваў бізнэс. Была створана Група кампаній «Дэльфін», у рамках якой «Фрэліэйсэксім» пачала інвеставаць у нерухомасць. Чармэн Шаканаў заняўся таксама рэстаранным бізнэсам («Виноградъ» і «Піўняры»), гандлем металапрадукцыяй.

На сайце «Дэльфіна» пазначаны праекты, якія ўваходзяць у партфель групы - пабудаваны бізнэс-цэнтр на вуліцы Лабанка і гандлёвы цэнтр на Алібегава, а таксама новы будынак пасольства Казахстана ў Беларусі на праспекце Пераможцаў.

«Фрэліэйсэксім» таксама пачала будаваць жылы комплекс «Утульны квартал» у Зялёным Лузе, але «завязла» ў гэтым праекце. У 2015 годзе аб праблемах забудоўшчыка - адсутнасці грошай на выкананне абавязанняў перад патэнцыяльнымі кліентамі - пісала газета «Совецкая Белоруссия». Праект адмовіўся крэдытаваць банк і партнёр з будоўлі, і ўсе абавязанні ляглі на плечы кампаніі «Фрэліэйсэксім», якая працягвала будаваць «Утульны квартал» за кошт уласных сродкаў і грошай, атрыманых ад продажу жыллёвых аблігацый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках