26 красавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» перамагло аднаго з галоўных фаварытаў КХЛ

1
Менскае «Дынама» перамагло аднаго з галоўных фаварытаў КХЛ

«Зубры» падолелі яраслаўскі «Лакаматыў».

Менскае «Дынама» атрымала выязную перамогу. Каманда Гордзі Дуаера адолела ў Яраслаўлі «Лакаматыў» (2:1), які да гэтага святкаваў пяць вікторый запар.

Адзначым, яраслаўцы - адны з галоўных фаварытаў КХЛ. Расейская каманда ідзе на другім месцы ў Заходняй канферэнцыі.

«Дынама-Мінск»: Карнавухаў (Энрот); Уіркаш - Гатавец, Паўловіч - Хаўдэн (А) - Пулкінен; Восіпаў - Хенкель, С. Касціцын (К) - Кавыршын - Буйніцкі; Лісавец - Знахарэнка, А. Касціцын (А) - Кітараў – Казіёнаў; Драздоў - Волкаў - Сцяпанаў; Явенка, Літвінаў.

«Лакаматыў»: Канавалаў (Вінаградаў); Афанасьеў - Накладал, Лакціёнаў - Кантыёла - Козун; Кутузаў - Кронвалль, Картал - Краскоўскі - Саннікаў; Н. Аверын - Ялесін, Юртайкін - Аляксееў - Дзенісенка; Каюмаў - Апалькоў - Е. Аверын; Кавалёў, Сляпец.

Шайбы: 1:0 - Козун (Апалькоў, Лакціёнаў, 12.40 - бол.). 1: 1 - Д.Казіёнаў (Д.Восіпаў, Волкаў, 21.37). 1:2 - Уіркош (С.Касціцын, 28.28).

20 верасня «Дынама» згуляе ў гасцях супраць «Северсталі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках