Украінскі МіГ-29 разнёс месца скупчэння расійскай пяхоты
- 31.08.2026, 10:19
- 1,522
У сетцы з’явілася відэа.
Яшчэ адна група расійскіх пяхотінцаў не дачакалася падмацавання — па месцы іх скупчэння нанёс удар украінскі знішчальнік МіГ-29. Кадры баявых дзеянняў апублікаваў адзін з пілотаў у сваім тэлеграм-канале «Подсолнух».
Паводле папярэдніх даных, спачатку выведка выявіла месца скупчэння варожай пяхоты. Каардынаты адразу перадалі экіпажам Паветраных сіл — і тыя нанеслі ўдар па мэце авіябомбай.
На відэа бачны момант скіду баяпрыпаса і вынік — участак, дзе хаваліся акупанты, літаральна зачысцілі, а пяхоту праціўніка ліквідавалі.