27 красавiка 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Маладэчна везлі ў Беларусь з Расеі тысячу літраў спірту

Жыхары Маладэчна везлі ў Беларусь з Расеі тысячу літраў спірту

Дваіх 30-гадовых жыхароў Маладэчна затрымалі.

Уначы 19 верасня супрацоўнікі УБЭП УУС Менскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Барысаўскага РУУС затрымалі дваіх 30-гадовых жыхароў Маладэчна, якія незаконна завезлі на тэрыторыю Беларусі з Расеі 1000 літраў спірту.

У поле зроку аператыўнікаў маладыя людзі трапілі яшчэ напачатку лета. З наяўнай інфармацыі, яны займаліся рэалізацыяй алкаголю ў Маладэчна. Адзін з іх раней ужо прыцягваўся да адказнасці за незаконны абарот спіртнога, таму да выбару кліентаў маладыя людзі падыходзілі вельмі старанна, распавёў kp.by начальнік УБЭЗ КМ УУС Уладзімір Емяльянаў.

Затрыманне праходзіла а першай ночы. У гэты час паблізу Барысава супрацоўнікамі УБЭЗ быў спынены «Форд-Транзіт» маладэчанцаў. Першапачатковы візуальны агляд нічога не даў: у мікрааўтобусе акрамя саміх прыяцеляў нікога і нічога не было. Аднак у салоне стаяў характэрны пах спірту, акрамя таго падазрэнне аператыўнікаў узмацняла і вышыня столі ў параўнанні з вышынёй даху. Як высветлілася, схованка была абсталяваная ў прасторы паміж дахам і столлю мікрааўтобуса. Адтуль убэпаўцы вынялі 200 штук 5-літровых пластыкавых каністраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках