8 траўня 2024, Серада, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю ЗША ўвяло санкцыі супраць 12 расейскіх кампаній

2
Мінгандлю ЗША ўвяло санкцыі супраць 12 расейскіх кампаній

Дзеянні гэтых кампаній супярэчаць нацыянальным інтарэсам Вашынгтона.

Міністэрства гандлю ЗША абвясціла аб увядзенні санкцый у дачыненні да 12 расейскіх кампаній, дзеянні якіх, на думку міністэрства, супярэчаць нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў.

У дакуменце, размешчаным на сайце Федэральнага рэестра ЗША, адзначаецца, што яго афіцыйная публікацыя намечаная на 26 верасня 2018 года, з гэтага дня санкцыі павінны будуць уваходзіць у дзеянне, паведамляе РБК.

Расейскім прадпрыемствам, занесеныі Мінгандлем ЗША ў спіс Entity List, фактычна закрываецца легальны доступ да амерыканскіх тавараў і тэхналогій. Калі хтосьці захоча прадаць кампаніі з гэтага спісу які-небудзь тавар амерыканскага паходжання, Міністэрства гандлю ЗША будзе адмаўляць у ліцэнзіі на пастаўку.

Фактычна гэта азначае забарону на пастаўкі ўсякага тавару ці праграмнага прадукту амерыканскага паходжання, на які распаўсюджваюцца правілы экспартнага кантролю ЗША (Export Administration Regulation). Правілы таксама забараняюць рээкспарт і перадачу ўнутры Расеі такіх тавараў, то бок, выконваць абмежаванні абавязаны ўсе кампаніі незалежна ад нацыянальнасці і краіны адпраўкі тавару, калі прадукт мае амерыканскае паходжанне.

Кампаніі, дададзеныя Мінгандлем ЗША ў свой чорны спіс, можна падзяліць на некалькі груп. Так, напрыклад, навукова-даследчы інстытут «Вектар», навукова-вытворчае прадпрыемства (НВП) «Гама», кампанія «Сайрус Сістэмс» і група кампаній «Інфатэкс» абвінавачваюцца ў тым, што яны спрыялі зламыснай дзейнасці ў кіберпрасторы.

У сваю чаргу навукова-вытворчае прадпрыемства падводных тэхналогій «Акеанас» і кампанію «Дайвтэхнасэрвіс» Мінгандлю абвінаваціла ў наданні падтрымкі вайскова-марскому флоту Расеі і пастаўках вайсковым маракам неабходнага ім абсталявання. «Дайвтэхнасэрвіс» у чэрвені 2018 года была ўнесеная ў санкцыйны спіс Мінфіна ЗША. Тады заяўлялася, што кампанія пастаўляе спецслужбам Расеі абсталяванне для падводных работ, што стварае пагрозу камунікацыям, якія звязваюць ЗША з Еўропай.

Яшчэ пяць расейскіх кампаній - «Аэракампазіт», Обнінск навукова-вытворчае прадпрыемства «Тэхналогія» (ОНПП «Тэхналогія» імя А.Г. Рамашына), канструктарскае бюро «авіярухавікоў», навукова-вытворчая карпарацыя «Сістэмы прэцызійнага прыборабудавання» (АТ «НПК «СПП») і Варонежскі НДІ «Вега» - унесеныя ў чорны спіс Мінгандлю ЗША за падтрымку дзейнасці расейскіх кампаній з вайсковай аэракасмічнай галіны.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс ўключаная група кампаній Nilco Group, якая мае офісы не толькі ў Маскве, але і ў Менску і Тэгеране. Прычынай увядзення санкцый у дачыненні да Nilco названы яе ўдзел у наданні матэрыяльнай падтрымкі іранскай ракетнай праграме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках