27 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ў Кітаі

1
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ў Кітаі
Арына Сабаленка

Гэтым разам беларуская тэнісістка не пакінула шанцаў Соф'і Кенін.

Беларуска Арына Сабаленка прайшла трэцяе кола прадстаўнічага турніру ў кітайскім Ухане, разабраўшыся з амерыканкай расейскага паходжання Соф'яй Кенін, паведамляе «Прессбол».

Працягласць супрацьстаяння склала 1 гадзіну 11 хвілін. Арына 6 разоў падала навылёт, учыніла 3 двайныя памылкі і рэалізавала 3 з 7 брэйк-пойнтаў. На рахунку яе спаборніцы 1 эйс, 5 двайных памылак і ніводнага брэйка. У чвэрцьфінале спаборніцай Арыны стане пераможца сустрэчы Дамініка Цыбулкава (Славакія) - Дар'я Касаткіна (Расея).

Турнір ВТА «Прэм'ер» у Ухане (Кітай)

23-30 верасня

Прызавы фонд - 2 746 000 даляраў

Адзіночны разрад. 1/8 фіналу

Арына Сабаленка (20 WTA, Беларусь) - Соф'я Кенін (62 WTA, ЗША, Q) - 6:3, 6:3

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках