27 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зонд NASA дабраўся да «Краю свету» і паказаў яго першае фота

10
Зонд NASA дабраўся да «Краю свету» і паказаў яго першае фота
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

New Horizons ляцеў да астэроіду 13 гадоў.

Зонд NASA New Horizons праляцеў міма самага далёкага аб'екта ў Сонечнай сістэме, да якога калі-небудзь дабіраліся зямныя апараты, і адправіў на Зямлю яго першыя фота. Пра гэта паведамілі ў NASA на прэс-канферэнцыі, паведамляе liga.net.

«Мы толькі што атрымалі сігнал, які пацвярджае пралёт New Horizons міма Ultima Thule. Навука дапаможа нам вывучыць нашу Сонечную сістэму», - пад апладысменты заявілі ў NASA.

Адразу пасля пацверджання інфармацыі:

СКРЫН З СТРЫМА

Ultima Thule (Край свету - рэд.) - транснептунавы астэроід з пояса Койпера, які знаходзіцца за 6,5 млрд км ад Сонца (ад Зямлі да Сонца прыблізна 150 млн км). Ён уяўляе сабой абломак няправільнай формы дыяметрам блізу 30 км. Таксама вядома, што паверхня астэроіда чырвоная - імаверна, праз насычанасць вуглевадародамі.

New Horizons ляцеў да астэроіда 13 гадоў. Першай місіяй Гарызонтаў было вывучэнне Плутона з яго натуральным спадарожнікам Харонам. У далейшым апарат праляцеў таксама міма Юпітэра і паспяхова выканаў гравітацыйны манеўр ў яго поле прыцягнення.

ФОТА: PLUTO.JHUAPL.EDU

Цяпер жа Новыя Гарызонты ўваходзяць на задворкі Сонечнай сістэмы - у пояс Койпера, які насычаны «рэшткавым матэрыялам» ад фармавання Сонечнай сістэмы - па большай частцы малымі касмічнымі целамі, якія складаюцца з метану, аміяку і вады.

Так з Гарызонтаў выглядаў Ultima Thule 31 снежня:

ФОТА: PLUTO.JHUAPL.EDU

Адзначаецца, што звесткі з зонда да Зямлі даходзяць з хуткасцю ўсяго 1000 біт/с.

Увогуле місія New Horizons разлічаная на 15-17 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках