27 красавiка 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Конга апазіцыянер атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах

5
У Конга апазіцыянер атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах

Гэта стане першай зменай улады за 18 гадоў.

У Дэмакратычнай рэспубліцы Конга (ДРК) чакаецца першая змена ўлады за 18 гадоў: нацыянальная выбарчая камісія ў чацвер, 10 студзеня, абвясціла пераможцам прэзідэнцкіх выбараў апазіцыйнага кандыдата Фелікса Чысекедзі - сына нябожчыка Эцьена Чысекедзі, які цягам многіх гадоў узначальваў найбуйнейшую ў ДРК апазіцыйную партыю - «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс», паведамляе dw.com.

Паводле папярэдніх звестак, у падтрымку 55-гадовага Фелікса Чысекедзі прагаласавалі 38,57 адсоткі выбарцаў. Другое месца дасталася таксама прадстаўніку апазіцыі Мартэну Файулу (34,8 адсотка галасоў). Пратэжэ даўняга кіраўніка ДРК Жазэфа Кабілы - былы кіраўнік МУС Рамазанам Шадары заняў толькі трэцяе месца, набраўшы 23,8 адсотка галасоў.

Выбаркам планаваў абвясціць вынікі выбараў, якія адбыліся 30 снежня, яшчэ 6 студзеня, аднак адклаў абвяшчэнне вынікаў праз праблемы, звязаныя з лагістыкай. Канчатковыя вынікі галасавання будуць абвешчаныя Канстытуцыйным судом краіны 15 студзеня. Праз тры дні пасля гэтага павінна адбыцца інаўгурацыя новага прэзідэнта ДРК, аднак вынікі выбараў яшчэ могуць быць аспрэчаныя.

Незадаволенасць апанента

Мартэн Файулу, які заняў другое месца ўжо выказаў сумнеў у перамозе Чысекедзі і назваў афіцыйныя папярэднія вынікі галасавання «выбарчым путчам». «Абвешчаныя вынікі не маюць нічога агульнага з праўдай», - заявіў ён у інтэрв'ю Міжнароднаму французскаму радыё (RFI), запатрабаваўшы апублікаваць «сапраўдныя вынікі» галасавання 30 снежня.

ДРК - адна з самых нестабільных краін Афрыкі. З часу спынення каланіяльнага панавання ў 1960 годзе, у гэтай багатай прыроднымі рэсурсамі краіне яшчэ ніколі не было мірнай змены ўлады. Паводле канстытуцыі, прэзідэнцкія выбары ў ДРК павінны былі адбыцца два гады таму, аднак паколькі цяперашні кіраўнік краіны Кабіла адмовіўся пакінуць пасаду прэзідэнта пасля двух тэрмінаў, правядзенне выбараў шматкроць адкладвалася. Пратэсты супраць адтэрміновак выбараў кровапралітна здушваліся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках