23 красавiка 2019, aўторак, 15:59
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Вызначылася спаборніца Арыны Сабаленкі на старце Australian Open

АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: BRYN LENNON/GETTY IMAGES

Матчы стартуюць у панядзелак, 14 студзеня.

Вызначылася спаборніца першай ракеткі Беларусі Арыны Сабаленкі на старце адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі - першага ў сезоне турніру Вялікага шалома, паведамляе tut.by.

У 1-м коле асноўнай сеткі Арына Сабаленка (№11 WTA) згуляе з адной з пераможцаў кваліфікацыі Ганнай Калінскай (№167 WTA) з Расеі.

У кваліфікацыі Ганна Калінская падолела Кірын Лемуан (№227 WTA) з Нідэрландаў, расейку Віталію Дзячэнка (№131 WTA) і Антонію Лотнэр (№195 WTA) з Нямеччыны.

Матчы 1/64 фіналу Australian Open стартуюць ў панядзелак, 14 студзеня.

Імёны спаборнікаў і спаборніц астатніх прадстаўнікоў Беларусі на старце адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сталі вядомыя 10 студзеня па выніках праведзенага лёсавання.

Другая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч (№33 WTA) пачне турнір супраць бэльгійкі Кірстен Фліпкенс (№49 WTA).

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (№52 WTA) стартуе на турніры матчам супраць Лаўры Зігемунд (№110 WTA) з Нямеччыны. У выпадку паспяховага прасоўвання па сетцы ў 3-м раўндзе спаборніцай Вікторыі можа стаць 4-я ракетка свету японка Наомі Асака.

Вера Лапко (№63 WTA) пазмагаецца з Юханай Ларсан (№75 WTA) са Швэцыі.

Вольга Гаварцова (№390 WTA) не змагла прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, пацярпеўшы паразу ў заключным раўндзе кваліфікацыі.

У асноўнай сетцы мужчынскага адзіночнага разраду выступіць першая ракетка Беларусі Ілья Івашка (№94 ATP). Яго спаборнікам у першым коле стане Малік Джазіры з Туніса (№42 ATP).

Беларус Ягор Герасімаў (№157 ATP) няўдала выступіў у кваліфікацыі адзіночнага разраду Australian Open, саступіўшы ў 1-м коле прадстаўніку Турцыі Кему Ілкелу (№252 ATP) - 6:3, 3:6, 6:7 (16-18).

Спаборніцтвы асноўнай сеткі Australian Open пройдуць у Мельбурне 14-27 студзеня.