19 красавiка 2019, Пятніца, 2:37
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Арына Сабаленка можа стаць першай ракеткай свету пасля «Australian Open»

3
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: WTA

Беларуская тэнісістка можа зрушыць румынку Сімону Халеп з першага радка рэйтынгу ВТА.

Беларуска Арына Сабаленка і дзевяць іншых тэнісістак могуць зрушыць румынку Сімону Халеп з першага радка рэйтынгу ВТА пасля Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, піша «Прессбол».

Акрамя нашай суайчынніцы, гэта Ангеліка Кербер (Нямеччына), Каралін Вазняцкі (Данія), Слоан Стывенс (ЗША), Эліна Світоліна (Украіна), Наомі Осака (Японія), Петра Квітава (Чэхія), Караліна Плішкава (Чэхія), Кікі Бертэнс (Галандыя) і Дар'я Касаткіна (Расея).

Як толькі Халеп выйдзе на матч першага этапу супраць эстонкі Каі Канепі, Касаткіна і Вазняцкі выйдуць з барацьбы за першы радок. У тым выпадку, калі Халеп пераможа Канепі, на лідарства ў рэйтынгу перастане прэтэндаваць і Арына Сабаленка.

Цягам 2018 года толькі Сымона Халеп і Каралін Вазняцкі ўзначальвалі рэйтынг ВТА.