27 красавiка 2024, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзель АПЕК на сусветным рынку нафты абрынулася да гістарычнага мінімуму

4
Дзель АПЕК на сусветным рынку нафты абрынулася да гістарычнага мінімуму

Рост здабычы нафты ў ЗША ў найбліжэйшы год прадоўжыцца з хуткасцю, якая перавышае павелічэнне глабальнага попыту.

У выніку гэтага традыцыйныя вытворцы з АПЕК прадоўжаць губляць дзель на сусветным рынку. Такую дае амерыканскае Мінэнэрга ў студзеньскім кароткатэрміновым прагнозе аб рынку энэрганосьбітаў (STEO), піша finanz.ru.

За мінулы год амерыканскія нафтавікі нарасцілі вытворчасць на 1,8 млн барэляў за дзень, тады як глабальны попыт вырас на 1,7 мільёна барэляў.

У 2019-м здабыча ў ЗША падскочыць яшчэ на 1,54 барэляў за дзень пры патрэбах сусветнай эканомікі 1,29 барэляў.

У 2020-м ЗША будуць пампаваць яшчэ на 1,01 барэляў за дзень больш і стануць першай краінай у свеце, якая перасягнула за 13 млн барэляў штодзённай здабычы (13 230 000 барэляў на канец 4-га квартала), прагназуе Мінэнэрга.

У выніку на рынку для нафты з краін АПЕК стане яшчэ менш месца: каб захоўваць адносны баланс попыту і прапановы, картэлю давядзецца скараціць вытворчасць на 1 млн барэляў за дзень і ўтрымліваць яе на ўзроўні 30,8-31 млн барэляў за дзень - мінімальны з 2015 года.

Калі ў пачатку 2018 года АПЕК займала 32,6% ад сусветнага рынку нафты, то ў пачатку 2019-га яе дзель скарацілася да 30,6% - мінімуму за ўсю паўвекавую гісторыю арганізацыі, вынікае з разлікаў Мінэнэрга.

Да канца 2019-га на нафту АПЕК будзе прыпадаць ужо толькі 30,1% сусветнага спажывання, а яшчэ праз год дзель картэлі абрынецца да 29,7%, прагназуе ўстанова.

У параўнанні з узроўнямі 1970-х АПЕК страціла амаль палову рынку: у момант стварэння арганізацыі на яе прыпадала 53% сусветнай нафтаздабычы, паказвае партнёр Willis Johnson&Associates Джэйсан Мішо.

Сланцавая рэвалюцыя прывяла да тэктанічных зрухаў у энэргетычным сектары, канстатуе кіраўнік даследаванняў сыравінных рынкаў Julius Baer Норберт Рукер.

У пачатку 2017 года ЗША сталі нэта-экспарцёрамі прыроднага газу, дзякуючы павелічэнню трубаправодных паставак «блакітнага паліва» ў Мексіку і ЗПГ у іншыя краіны, а да сярэдзіны 2020 года, згодна з прагнозам Мінэнэрга, стануць нэта-экспарцёрамі нафты і нафтапрадуктаў.

«Незалежнасць ЗША ў нафтавай і газавай сферы не азначае, што мясцовы рынак адчэпіцца ад глабальнага. Хутчэй, адбудзецца адваротнае, - мяркуе Рукер. - Пастаўкі за мяжу сыравіны і нафтапрадуктаў будуць расці, а ў доўгатэрміновай перспектыве ЗША будуць забяспечваць ільвіную долю сусветнага попыту на нафту».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках