27 красавiка 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дулуб і Кубараў - кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама»

2
Дулуб і Кубараў - кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама»

Ад легіянерскага вектару ў пытанні выбару новага рулявога ў клубе адмовіліся.

Як стала вядома Tribuna.com, менскае «Дынама» разглядае кандыдатуры Алега Кубарава і Алега Дулуба на пасаду галоўнага трэнера.

Гэтае пытанне можа быць развязанае ў найбліжэйшыя дні. Ад легіянерскага вектару ў пытанні выбару новага рулявога ў клубе адмовіліся.

Апошнім месцам працы Кубарава была «Тарпеда-БелАЗ». У гэтым годзе клуб прыняў пастанову расстацца са спецыялістам, прызначыўшы на гэтую пасаду Вадзіма Скрыпчанку.

Алег Дулуб раней узначальваў БАТЭ, але летам мінулага года быў звольнены з клуба і дагэтуль застаецца без каманды. Трэнер ужо працаваў у менскім «Дынама» памочнікам.

Паведамлялася, што менскае «Дынама» маглі ўзначаліць Андрэй Ціханаў, Андрэй Карака або Эдгарас Янкаўскас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках